Tip:
Highlight text to annotate it
X
“Праўда вырасла з зямлі!” (Пс 85,12), - пачаў свой зварот Папа.
Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім свеце,
добрага Божага Нараджэння усім вам і вашым сем’ям!
Маё віншаванне з Божым Нараджэннем у гэты Год веры
я выказваю словамі, узятымі з псальма: “Праўда вырасла з зямлі”.
У тэксце, насамрэч, гэтыя словы сфармулаваны ў будучым часе: “Праўда вырасце з зямлі”:
гэта абвяшчэнне, абяцанне, што суправаджаецца іншымі выразамі, якія разам гучаць так:
“Любоў і праўда сустрэнуцца, справядлівасць і мір пацалуюцца.
Праўда вырасце з зямлі і справядлівасць сыйдзе з неба.
І Пан падаруе сваё дабро і наша зямля прынясе свой плён;
справядлівасць пройдзе перад Ім: паставіць на шлях ногі свае”. (Пс. 85, 11-14)
Сёння гэта прароцкае слова споўнілася!
У Езусе, народжаным ў Бэтлееме ад Панны Марыі, сапраўды сустрэліся любоў і праўда,
пацалаваліся справядлівасць і мір.
Св. Аўгустын тлумачыў гэта з удалай сцісласцю: “Што такое праўда? Сын Божы. Што такое зямля? Цела.
Спытай сябе, адкуль нарадзіўся Хрыстус, і зразумей, чаму праўда вырасла з зямлі ...
праўда нарадзілася з Панны Марыі”.
І ў прамове на Божае Нараджэнне ён сцвярджаў: “Гэтым святам, якое адзначаем кожны год, мы святкуем дзень, у які споўнілася прароцтва:
“Праўда народзіцца з зямлі і справядлівасць зыдзе з неба”.
Праўда , якая ёсць ва ўлонні Айца, нарадзілася з зямлі, таму што была таксама ва ўлонні маці.
Праўда, якая пануе над усім светам, нарадзілася з зямлі, таму што яе трымалі рукі жанчыны...
Праўда, якую не дастаткова трымаць толькі на нябёсах, нарадзілася з зямлі, каб быць пакладзенай у яслі.
Праўда, якую не дастаткова трымаць толькі на нябёсах, нарадзілася з зямлі, каб быць пакладзенай у яслі.
Дзеля якой выгады, Бог, такі ўзнёслы, стаў такім пакорным?
Канешне, не для ўласнай карысці, але дзеля вялікай нашай карысці, калі верым”.
“Калі верым”. Вось яна – моц веры! Бог зрабіў усё,
зрабіў немагчымае – уцелавіўся.
Яго ўсемагутнасць любові рэалізавала тое, што пераўзыходзіць чалавечае разуменне:
Бясконцы стаў дзіцяткам, увайшоў у чалавечнасць.
І ўсё ж, гэты самы Бог, не можа ўвайсці ў маё сэрца, калі я не адкрыю яму дзверы.
Porta fidei! Дзверы веры!
Мы можам спалохацца перад абліччам гэтай нашай усемагутнасці і разбуральнасці.
Гэта здольнасць чалавека закрывацца на Бога можа нараджаць страх.
Але, вось рэальнасць, якая праганяе гэтыя цёмныя думкі,
надзея перамагае страх: праўда ўзнікла! Бог нарадзіўся! “Зямля прынесла свой плён” (Пс 67,7).
Так, ёсць добрая зямля, здаровая зямля, свабодная ад кожнага эгаізму і закрытасці.
Ёсць у свеце зямля, якую Бог падрыхтаваў, каб пасяліцца сярод нас.
Дом, для Яго прысутнасці ў свеце.
Гэта зямля існуе, таксама і сёння, у 2012 годзе, і з гэтай зямлі ўзнікла праўда!
Таму ёсць надзея для свету, надзея якой можна давяраць, таксама ў самыя складаныя моманты і сітуацыі.
Праўда вырасла несучы любоў, справядлівасць і мір.
Так, няхай жа мір народзіцца для сірыйскага народа,
глыбока параненага і падзеленага канфліктам, які не пашкадаваў нават бездапаможных і зрабіў ахвярамі нявінных.
Яшчэ раз заклікаю спыніць кровапраліццё,
палегчыць дапамогу бежанцам і пазбаўленым жылля, і праз дыялог дасягнуць палітычнае вырашэнне канфлікту.
Няхай мір прарасце на зямлі, дзе нарадзіўся Збаўца,
няхай Ён падорыць ізраільцянам і палестынцам адвагу, пакласці канец шматгадоваму змаганню і падзелам,
і з рашучасцю ўстаць на шлях перамоваў.
У краінах Паўночнай Афрыкі, якія перажываюць час глыбокіх перамен у пошуку новай будучыні,
асабліва ў Егіпце, зямлі любімай і благаслаўлёнай Езусам з дзяцінства,
няхай жыхары разам будуюць грамадства ўгрунтаванае на справядлівасці, павазе да свабоды і годнасці кожнага чалавека.
Няхай мір прарасце на вялікім азіяцкім кантыненце.
Дзіцятка Езус з добрынёй глядзіць на шматлікія народы, якія жывуць на гэтых землях, і асабліва, на тыя, якія вераць у Яго.
Валарар міру кіруе свой позірк на новых кіраўнікоў Кітайскай Народнай Рэспублікі з улікам высокага задання, якое іх чакае.
Жадаю, каб яны ацанілі ўклад рэлігій, у павагу да кожнага.
Так яны змогуць паспрыяць будаванню салідарнага грамадства, на дабро гэтага шляхетнага Народа і ўсяго свету.
Няхай нараджэнне Хрыста спрыяе вяртанню міра на Малі і згоды ў Нігерыі,
дзе жорсткія тэрарыстычныя напады працягваюць прыносіць ахвяры, асабліва сярод хрысціян.
Няхай Збаўца прынясе дапамогу і суцяшэнне бежанцам з усходу Дэмакратычнай Рэспублікі Конга
і падорыць мір Кеніі, дзе крывавыя напады ўдарылі па мірнаму насельніцтву і месцам культа.
Няхай Дзіцятка Езус благаславіць шматлікіх вернікаў, якія Яго святкуюць у краінах Лацінскай Амерыкі.
Няхай павялічыць іх чалавечыя і хрысціянскія цноты, падтрымае тых, хто быў вымушаны эміграваць далёка ад сваіх сем’яў і земляў,
няхай умацуе кіраўнікоў у дзейнасці на карысць развіцця і барацьбы супраць злачыннасці.
Дарагія браты і сёстры! Любоў і праўда, справядлівасць і мір сустрэліся,
яны ўцелавіліся ў чалавеку народжаным ў Бэтлееме ад Марыі.
Гэты чалавек – Сын Божы, Бог, які аб’явіўся ў гісторыі.
Яго нараджэнне – гэта з’яўленне новага жыцця для ўсяго чалавецтва.
Добрай можа стаць кожная зямля, якая прыме і народзіць любоў, праўду, справядлівасць і мір.
Шчаслівага Божага Нараджэнне ўсім!