Tip:
Highlight text to annotate it
X
У лістападзе Канада паабяцала прыняць 25 000 сірыйскіх бежанцаў.
Праз тры тыдні Імад і яго сям'я прыехалі ў Антарыа.
Імад: Мы ідзём па вадзе.
Хамудзі: Яна ўся замерзла?
Імад: Я прыехаў з Сірыі, з правінцыі Дара.
Я з'ехаў з жонкай і дзецьмі,
бо сітуацыя там небяспечная.
Па праўдзе кажучы, я нічога не ведаў пра Канаду.
Браян Лоўгел: Пасля таго, як разбамбілі
вёску, побач з якой яны жылі,
Імад і Рэзан спакавалі ўсе свае рэчы, узялі таксі
і збеглі.
Калі яны прыехалі сюды,
яны не гаварылі па-англійску.
Філамена Лоўгел: У дзяцей
былі вельмі балючыя перажыванні.
Мы хочам пераадолець гэты страх, які ўзнікае спачатку,
што яны не будуць ведаць, як наладжваць зносіны,
бо яны ж хочуць упісацца ў грамадства.
Уокер: Калі вы новенькі і апынуліся ў зусім новым месцы,
вы спрабуеце зразумець, што і як,
і, канешне, тут шмат нясмеласці і страху.
Самае галоўнае, з чым мы сутыкаемся,
калі студэнты прыязджаюць з іншай краіны,
гэта тое, што ім прыйдзецца нялёгка,
бо яны не ведаюць мовы.
Гордан: Хамудзі, што табе падабаецца вучыць у школе?
[электронны жаночы голас гаворыць па-арабску]
Хамудзі: Пісаць.
Гордан: Цябе падабаецца пісаць? Хамудзі: Так.
Гордан: У арабскай пішуць у іншым кірунку.
І Перакладчык Google вельмі дапамог,
бо ён ставіць напісанае ў патрэбным накірунку спецыяльна для іх.
Уокер: Па меры асваення мовы
больш за ўсё мяняецца іх узровень упэўненасці.
Хамудзі: Хадзі сюды, птушка!
Уокер: Цяпер, калі яны могуць скласці цэлы сказ,
яны вельмі ганарацца гэтым.
Фатэх: Гэй, гэта маё імя.
Гордан: Ім цяпер больш камфортна,
але праца яшчэ не скончана.
Імад: Яны разумеюць не ўсе словы…
Але яны шчаслівыя.
Гордан: Якая твая любімая ежа?
[электронны жаночы голас гаворыць па-арабску]
Фатэх: Піца. [дзеці хіхікаюць]
Гордан: Піца. Гэта добрая ежа.
Усім, хто прыняў бежанца
Дзякуй