Tip:
Highlight text to annotate it
X
Вы маеце дазвол на гэтыя пушкі?
Ага, вось ён.
Файная песенка.
Да пайшла гэта гульня.
ТЫ ПАЙШОЎ!
Нам трэба падтрымка, нам трэба Кунг Ф'юры.
Так, гэта мой біцэпс.
Секундачку, дзетка.
Алё?
Тут гульнёвы аўтамат з'ехаў з глузду,
усіх забівае, усё бурыць, тут жудасны гармідар...
Што ты збіраешся рабіць?
Сваю працу.
Я - коп, і прытым абсалютны профі.
Усё шмат гадоў таму.
Мы з партнёрам па заданні пераследвалі
загадкавага майстра кунг-фу.
Ты арыштаваны, блазнюк.
Пакажы свае рукі.
Добрая праца, Дрэган.
Так ты мог забіць нас абодвух.
Але, чорт бяры, ты - найлепшы партнёр.
Дзякуй, я навучаўся ў найлепшых.
Ты для мяне як бацька.
Ён нанёс яму адзін смяротны ўдар.
Партнёр загінуў імгненна.
Перш як спусціць курок,
я адчуў удар маланкі і ўкус кобры.
Я страціў прытомнасць.
Я ўбачыў карціны старажытных храмаў Шааліня і манахаў,
што засвойвалі мастацтва кунг-фу.
Існавала старажытнае прароцтва
пра новую форму кунг-фу, якую здолее засвоіць толькі адзін чалавек.
Абраны.
Калі я прачнуўся, то ўбачыў, як майстар кунг-фу бяжыць да мяне.
Я мог адчуваць пераўтварэнне свайго цела ў нейкі цуд прыроды кунг-фу.
Ты!
Ты - абраны!
Тук, тук.
Хто там?
Кастэт.
На памяць я павязаў сабе на галаву стужку з тканіны адзення забітага майстра кунг-фу.
Я вырашыў ужыць свае новыя здольнасці супер кунг-фу для барацьбы са злачынствам.
Вось так я стаў найлепшым у свеце копам.
Я стаў Кунг Ф'юры.
Я не жадаю чуць гэтага, Кунг Ф'юры.
Я толькі вярнуўся з мэрыі, разбурэнняў на 50 мільёнаў даляраў.
І мэр учапіўся ў мой азадак, як гомік пад віаграй.
І як мне растлумачыць гэта ўсё прэсе, га?
Ты проста знішчыў дашчэнту цэлы гарадскі квартал.
Хіба ты не казаў мне заблакаваць яго?
Я сказаў табе зрабіць гэта паводле статуту.
Карацей.
Ніхто ў гэтым аддзеле не спыніў бы
той гульнёвы аўтамат, і ты гэта ведаеш.
Вось трасца. Паслухай мяне, Кунг Ф'юры.
Табе трэба пачынаць трымацца правілаў, як гэта робяць усе астатнія.
Таму я прызначаю табе новага партнёра.
Што? Хрэн табе ў вочы, я працую адзін.
Ужо не.
Пазнаёмся з партнёрам, Трыцэракопам.
Прыемна пазнаёміцца, Кунг Ф'юры, нецярпліва чакаю пачатку працы з табой.
Ты як бацька для мяне.
Я працую адзін.
Або ты працуеш разам з Трыцэракопам, або адхіляешся ад працы над справай.
Я не адхіляюся ад працы, я звальняюся.
Так, так, я здаў аналіз крыві.
Вынік - станоўчы, так?
Ага, без праблем.
Дай мне тэлефон.
Што за трасца?
Шэф МакНікельс слухае.
Гэта паліцыя?
Так, гэта паліцыя.
Ідзі ў сраку!
Трэба, каб нехта прасачыў гэты званок!
Гэта ж немагчыма!
Толькі не для мяне.
Хакермэн, самы моцны хакер усіх часоў.
Ідзі за мной.
У мяне выйшла трыангуляваць сігнал сотавага тэлефона
і адсачыць суразмоўцу.
Ягонае імя - Адольф Гітлер.
Гітлер, ён жа самы жудасны злачынец усіх часоў.
Вы ведаеце яго, сэр?
Ну, можна сказаць і так.
В 1940-х Гітлер быў чэмпіёнам кунг-фу.
Ён так добра валодаў кунг-фу,
што вырашыў змяніць імя на Кунг Фюрэр.
Але на гэтым ён не спыніўся.
Ён ведаў пра прароцтва кунг-фу і хацеў заняць трон.
Ён разам з групай салдат-нацыстаў гадамі праводзіў эксперыменты.
ДНК КУНГ ФУ
Але яны не здолелі вынайсці спосаб авалодання майстэрствам Кунг Ф'юры.
І аднойчы ён знік з аблічча зямлі.
І ніхто яго з тых часоў не бачыў.
Да сёння.
Мяркую, ён сцяміў, што калі ён знойдзе абранага і заб'е яго,
то ён сам стане Кунг Ф'юры.
Хм, ён скокаў у часе, каб трапіць сюды,
мусіць, менавіта таму ён і знік раней.
Так што ж вы збіраецеся рабіць?
Сваю працу.
Я збіраюся вярнуцца ў часе ў нацысцкую Германію і забіць Гітлера.
І як вы гэта зробіце?
Не ўпэўнены.
Мне трэба нешта кшталту машыны часу.
Чакайце,
валаконнааптычны мадулятар зменіць
кірунак вузы працэсара, і канал сувязі пяройдзе на загрузку.
І што гэтая лухта значыць?
З правільнымі алгарытмамі кампа
я накірую вас назад у часе.
Зусім як машына часу.
Выдатна, тады надыйшоў час узлому.
ВЫ ЗБІРАЕЦЕСЯ ЎЗЛАМАЦЬ ЧАС, ВЫ ЎПЭЎНЕНЫ? ТАК НЕ
ТАК
ІДЗЕ ЎЗЛОМ ЧАСУ... УЗЛАМАНЫЯ ГАДЫ:
УЗЛОМ ЧАСУ... УЗЛАМАНЫЯ ГАДЫ:
ПАМЫЛКА! ВЯЛІКІ ПРАМЕЖАК ЧАСУ!
О не!
ПАМЫЛКА! УЗЛОМ ВЯЛІКАГА ПРАМЕЖКА ЧАСУ!
Трасца!
Гэта Лазер-раптар.
Я думаў, што яны зніклі тысячы гадоў таму.
Хто ты?
Мяне клічуць
Барбарыяна.
І які цяпер год?
Гэта эра вікінгаў.
Вось чаму тут швэндаюцца Лазер-раптары. Трасца!
Я перанёсся занадта далёка па часе.
Ты бы вымеўся з гэтай лагчыны.
Гэтае месца проста кішыць Лазер-раптарамі.
Сустрэнемся ў харомах Багоў. Катана дапаможа туды дабрацца.
Хто такая Катана?
Я - Катана.
Я магу падвезці цябе да Асгарда.
Падвезці на чым?
Так хто ж ты?
Я коп з будучыні.
Рухаюся па часе, каб забіць Гітлера.
Але выпадкова заляцеў занадта далёка па часе і трапіў сюды.
Я ведаю некага, хто можа табе дапамагчы.
Тор!
Глядзі! Гэта я, Тор!
Сын Одына і абаронца чалавецтва.
Зірні на мае цягліцы грудзёў.
Ну так, яны ў цябе эпічныя.
Дзякуй, брат!
Але працягнем.
Тор, гэта - Кунг Ф'юры, коп з будучыні.
Так, мне трэба трапіць у нацысцкую Германію і забіць Гітлера...
- ...і калі ты зможаш дапамагчы мне з -- - Стоп!
Час Молата.
Увайдзі ў гэты партал, і трапіш у нацысцкую Германію.
Удачы табе, Кунг Ф'юры!
Дзякуй, Тор!
Выдатна... быццам бы мая дарога.
Гэй, коп з будучыні, куды ты ідзеш?
Ведаеш, што? Вось, вазьмі мой нумар.
Карыстайся гэтым тэлефонам для званкоў мне.
Гэта асабісты перанасны сотавы тэлефон,
маё ёмістасць у 645 каналаў.
10 нумароў хуткага набору. І электронны замок бяспекі.
Гэты рэвалюцыйны сродак сувязі можа дазволіць
яшчэ большай колькасці людзей карыстацца тэлефонам у сваім аўтамабілі!
НАЦЫСЦКАЯ ГЕРМАНІЯ
Твае вусы выглядаюць як лайно.
Пазбаўся іх.
- Пазбавіцца іх? - Так, яны выглядаюць проста смешна.
Мае вусы?
Але гэта ж арыйскія вусы.
Не, вось гэта арыйскія вусы.
Твае выглядаюць як кушмак брыдкай самадайкі. Ну і гідота.
Смешна, кажаш, а сам выглядаеш так,
бы паваліўся тварам на валасатую дупу,
не сцёршы клей з вусны.
Гэта арыйскія вусы.
Мне за цябе сорамна, ты выглядаеш смешна.
Гэта арыйскія вусы.
Мае вусы выглядаюць добра.
Збіраешся заплакаць?
- Гэта... - Бяжыш да мамкі плакацца?
Ты што, румза?
Твае вусы...
Даруй, але табе трэба іх пазбавіцца. Яны выглядаюць смешна.
Куды падзеўся танк?
Танкам цябе.
Я - найвялікшы майстар кунг-фу ўсіх часоў,
правільна, хлопцы?!
Дзякуй!
Я пазбаўляю цябе рукі.
Мая рука! Мая рука!
Забіць яго!
Табе не трэба гэты хрыбет,
ён трымае тваю спіну!
Ідзі да д'ябла, Кунг Ф'юры.
Цяпер нічога не спыніць мяне і маё войска смерці.
Дзякуй, хлопцы!
Што за хрэнь...
Забіць іх!
Усё, Гітлер, кабрыялет падалі, пакажы мне свае рукі.
Хакермэн, ты бачыў Кунг Ф'юры?
О не! Мы прыйшлі запозна.
Ты хто, трасца, такі?
Мяне клічуць Кобра.
Я чакаў цябе, Кунг Ф'юры.
Я твая татэмная жывёла.
Што гэта за месца?
Гэта нябёсы, баюся, ты мёртвы.
Што?
Але ўсё выглядае вельмі рэальна.
Так... не... гэта абсалютна рэальна.
Спадар Кобра, я паліцэйскі афіцэр.
Мне трэба, каб вы вярнулі мяне назад, на зямлю, і хутчэй.
Прабач, не магу дапамагчы, бо, разумееш, ты мёртвы.
- Ты арыштаваны! - Што?
Ствараючы перашкоды правасуддзю, ты парушаеш закон!
Што за халера тут адбылася?
Я ўзламаў усе вашы раны ад куляў, Кунг Ф'юры.
Дзякуй!
Рады вітаць цябе і тваіх сяброў у Германіі.
Мы з табой не настолькі розныя,
я маю на ўвазе наш стыль, разумееш?
Чырвоны, сам разумееш!
Гэта ж файна!
Ма абодва любім рухацца, паглядзі!
І забіваць людзей, я люблю гэта, і ты, вядома ж, таксама!
І гэта цудоўна!
Далучайся да мяне,
мы можам быць братамі, мы ж такія падобныя,
гэта амаль як калі мы...
- Яйцы. - Што?
Ну і ну, няшмат ад яго засталося, праўда?
Важна тое, што яго больш няма.
Даруй мае сумневы ў табе, Трыцэракоп.
Ты найлепшы партнёр, і я хачу працаваць з табой!
Я вярнуўся ў часе да цябе, Кунг Ф'юры,
бо, трасца бяры, люблю цябе.
Камандная супраца вельмі важная.
Так што цяпер будзе, Кунг Ф'юры?
Ну, мне трэба вярнуцца ў офіс,
мусіць, там назбіралася процьма папяровай працы.
НА 2 ДНІ РАНЕЙ У БУДУЧЫНІ
Адчыні дзверы, Хоф.
Выбачай, Ф'юры, табе нельга гэтага рабіць.
Адчыні дзверы, Хоф!
Выбачай, я не магу дазволіць табе адчыніць дзверы, Кунг Ф'юры.
Халера на цябе, адчыні дзверы!
Выбачай, я не магу...
Адчыні дзверы!
Табе калі-небудзь казалі не турбаваць Хоф 9000?
Ох, Хоф 9000, ну і суччын жа ты сын.
Кавалак лайна.
Ну і ну, няшмат ад яго засталося, праўда?
Важна тое, што яго больш няма.
Хвілінку,
я бачыў гэты знак раней...
...недзе.
Гітлер!