Tip:
Highlight text to annotate it
X
(Грае музыка) [TEDed - урокі, вартыя распаўсюджвання]
У звычайны дзень у школе,
бясконцыя гадзіны трацяцца
на вывучэнне адказаў на пытанні.
Зараз, мы зробім усё наадварот.
Мы засяродзімся на пытаннях, на якія нельга вывучыць адказы,
бо яны нiкому невядомы.
Хлапчуком я ламаў сабе галаву аб шматлікія рэчы.
Напрыклад, як бы я адчуваў сабе,
калi б я быў сабакам?
Цi адчуваюць рыбы боль? А як наконт насякомых?
Быў Big *** звычайна няшчасным выпадкам?
І ці ёсць Бог?
І калі так, то чаму ж мы так упэўненыя, што гэта ён, а не яна?
Чаму так многа ні у чым непавінных людзей і жывёл павінны пакутаваць на жудасныя рэчы?
Хіба на самай справе ёсць план для майго жыцця?
Ці будучыня яшчэ не напісана,
ці яна ўжо напісана
і мы проста не бачым гэта? Але тады, ці ёсць у мяне свабодная воля?
I хто я такі, дарэчы? Я проста біялагічная машына?
Але тады, чаму я свядомы?
Што такое свядомасць? Ці стануць аднойчы робаты свядомымі?
Я быў упэўнены,
што з часам мне дадуць адказы на ўсе гэтыя пытанні.
Хтосьці ж павінен ўсё гэта ведаць, так? [мама, тата, настаўніца, міліцыя]
Хм. Ведаеце, што? Ніхто не ведае.
Большасць з тых пытанняў, азадачваюць мяне сёння больш, чым калі.
Але як жа захапляльна паглыбіцца ў гэтыя пытанні,
бо гэта вядзе вас у той бок ведаў,
дзе невядома, што там можна знайсці .
Такім чынам, у нас ёсць два пытанні, каб распачаць гэтую серыю,
пытанні, на якія ніхто на Зямлі не ведае адказу ...
[Колькі сусветаў існуе?]
[Чаму мы не бачым доказаў пазаземнага жыцця?]