Tip:
Highlight text to annotate it
X
Дарагія браты і сёстры горада Рыма і ўсяго свету!
Нам нарадзіўся Хрыстус!
Хвала на вышынях Богу і супакой на зямлі людзям, якія Яго любяць.
Да ўсіх даносіцца рэха бэтлеемскай весткі, якую Каталіцкі Касцёл абвяшчае на ўсіх кантынентах,
не абмяжоўваючыся нацыянальнасцямі, мовамі і культурамі.
Сын Дзевы Марыі нарадзіўся для ўсіх і Ён
— Збаўца ўсіх.
Так прызывалі Яго ў старадаўняй літургічнай антыфоне:
«О Эмануэль, валадар наш і заканадаўца,
надзея і збаўленне народаў!
Прыйдзі збавіць нас, о Пане наш, Божа”.
«Veni ad salvandum nos!»
«Прыйдзі збавіць нас!»
Гэта ўскліканне чалавецтва ў кожныя часы, якое ўзносіцца разам з просьбай абараніць ад цяжкасцяў і ўсялякага зла.
Кожнаму чалавеку неабходна рука дапамогі — больш вялікая і магутная рука,
якая працягнута да яго з вышыняў.
Дарагія браты і сёстры, гэтай рукою з’яўляецца Езус, які нарадзіўся ў Бэтлееме з Дзевы Марыі.
Ён — рука, якую Бог працянуў чалавецтву,
каб дапамагчы яму выйсці з зыбучых пяскоў граху і паставіць яго ногі на скале
— моцнай скале сваёй праўды і любові.
Менавіта такое значэнне мае імя гэтага Дзіцяці, імя, якое далі яму Марыя і Юзаф,
Езус, што азначае Збаўца.
Ён пасланы ад Бога Айца, каб збавіць нас перш за ўсё ад абсалютнага зла,
што ўкаранілася ў чалавеку і ў свеце. Гэтым злом з’яўляецца адасабленне ад Бога,
празмерная пыха самадастатковасці, супрацьстаянне Богу, аддзяленне ад Яго,
самастойнае вырашэнне таго, чым ёсць дабро, а чым зло,
нашае панаванне над жыццём і смерцю.
Гэта вялікае зло
і вялікі грэх, ад якога мы, людзі, не можам збавіцца без выпрошвання Божай дапамогі,
не ўсклікаючы да Яго: «Veni ad salvandum nos!» — «Прыйдзі збавіць нас!»
Сам факт, што мы ўзносім нашыя прашэнні да нябёсаў,
ужо робіць нас лепшымі
і ставіць у праўдзе перад сабою:
менавіта ўсклікаючы да Бога, мы атрымалі збаўленне.
Бог — Збаўца,
мы — тыя, хто ў небяспецы.
Ён — лекар, а мы — хворыя.
Прызнаць Бога — гэта першы крок да збаўлення,
першы крок, каб выйсці з лабірынта, у якім мы закрываемся праз нашую пыху.
Падняць вочы да неба, узнесці рукі і заклікаць дапамогу — вось шлях для выйсця
і ўмова, каб нас пачулі і прыйшлі на дапамогу.
Езус Хрыстус — гэта пацвярджэнне таго, што Бог чуе наш заклік.
І не толькі.
Бог адчувае да нас такую вялікую любоў, што не можа застацца ў сабе,
Ён робіць усё, каб выйсці з сябе і ўвайсці ў нас, раздзяліць да канца нашую рэальнасць.
Адказ, які Бог даў у Езусе на наш заклік, перавышае нашае чаканне.
Ён салідарны з намі не толькі па-чалавечы, у гэтым акце прысутнічае Яго, Божае, дзеянне.
Толькі Бог ёсць любоў. І гэта тая любоў, якую мог выбраць толькі Бог, каб збавіць нас. Гэтая любоў самая трывалая,
яна шануе сваю і нашую праўду.
Яна з’яўляецца шляхам да паяднання, дыялога і супрацоўніцтва.
Таму, дарагія браты і сёстры горада Рыма і ўсяго свету,
у святы Божага Нараджэння 2011 года звернемся да Дзіцятка ў Бэтлееме, да сына Дзевы Марыі, і скажам:
«Прыйдзі і збаў нас».
Будзем паўтараць гэта духоўна з тымі, хто жыве ў асабліва цяжкіх сітуацыях,
будзем галасамі тых, хто не можа яго ўзнесці.
Разам усклікнем да Бога і папросім дапамогі для народаў Афрыканскага рога,
якія церпяць голад і нястачу, што павялічваюцца з прычыны цяжкай палітычнай сытуацыі.
Міжнародная супольнасць прыкладае вялікія намаганні, каб дапамагчы ім і шматлікім бежанцам з гэтага рэгіёна, годнасць якіх зведала моцнае выпрабаванне.
Пане, дай моц народам Паўднёва-Усходняй Азіі,
асабліва Тайланду і Філіпінам, дзе яшчэ сёння пануе цяжкая сітуацыя з прычыны прыродных катаклізмаў.
Пане, прыйдзі на дапамогу зраненаму чалавецтву на нашай Планеце з прычыны многіх канфліктаў.
Князь Супакою, прынясі супакой і стабільнасць на зямлю, якую Ты выбраў, каб прыйсці ў свет,
паспрыяй дыялогу паміж ізраільцянамі і палестынцамі.
Спыні праліццё крыві ў Сірыі, дзе ўжо і так яе шмат пралілося.
Дапамажы дайсці да поўнага паяднання у Іраку і Афганістане.
Адары новай моцай справу будавання супольнага дабра і правапарадку ў краінах Паўночнай Афрыкі і Цэнтральнай Азіі.
Няхай нараджэнне Збаўцы падтрымае будучы дыялог і супрацоўніцтва ў М’янме і дапаможа знайсці супольнае выйсце са склаўшайся сітуацыі.
яхай нараджэнне Адкупіцеля гарантуе палітычную стабільнасць у краінах Вялікіх Афрыканскіх Азёраў
і спадарожнічае дзейнасці жыхароў Паўдневага Судана, няхай гарантуе абарону правоў усіх грамадзянаў гэтай краіны.
Дарагія браты і сёстры, звернем позірк да Бэтлеемскай стайні.
Дзіцятка, на якое ўглядаемся, — гэта наша збаўленне!
Ён прынёс у свет пасланне паяднання і міру.
Адчынім Яму нашыя сэрцы,
прымем Яго ў нашае жыццё.
Будзем паўтараць з даверам і надзеяй: «Прыйдзі, каб нас збавіць».