Tip:
Highlight text to annotate it
X
Дарагія браты і сёстры ў Рыме і ва ўсім свеце!
“Surrexit Christus, spes mea” - “Хрыстус, мая надзея ўваскрос”.
Даносіцца да ўсіх вас радасны голас Касцёла,
са словамі, якія старажытны гімн уклаў у вусны Марыі Магдалены,
перад тым, як яна сустрэла Езуса ўваскрослага раніцай Пасхі.
Яна бегла да іншых апосталаў і з радасным сэрцам абвясціла ім:
“Я бачыла Пана!” (Ян 20,18)
Таксама і мы, пасля таго, як прайшлі пустыню Вялікага посту і балючыя дні Мукі Пана,
сёння вызваляем месца для пераможнага воклічу: “Уваскрос! Сапраўды ўваскрос!”
Кожны хрысціянін, як і Марыя Магдалена перажывае
сустрэчу, якая змяняе жыццё: сустрэчу з адзіным Чалавекам,
які дае адчуць дабрыню і праўду аб Богу, які вызваляе ад зла не павярхоўна, але радыкальна,
Які аздрараўляе ад усяго і аднаўляе нашу годнасць.
Вось чаму Магдалена назвала Езуса “мая надзея”: таму што Ён даў ёй магчымасць перарадзіцца,
падарыў новую будучыню, добрае існаванне, вызваліў ад зла.
“Хрыстус – мая надзея” азначае, што кожнае маё жаданне дабра становіцца ў Ім рэальным:
з Ім магу спадзявацца на тое, што маё жыццё будзе добрым, поўным і вечным,
бо сам Бог стаў такім блізкім, што ўвайшоў у нашу чалавечнасць.
Але Марыя Магдалена, як і іншыя вучні,
павінна была ўбачыць Езуса ад якога адвярнуліся кіраўнікі народа, які быў замучаны, бічаваны, асуджаны на смерць і ўкрыжаваны.
Напэўна было невыносна бачыць уцелаўлёную Дабрыню, падпарадкаваную чалавечаму злу,
Праўду над якой пасмяяліся, Міласэрнасць, параненую помстай.
Са смерцю Езуса, здавалася знікла надзея тых, хто верыў у Яго.
Але гэта вера ніколі не паменшылася: асабліва ў сэрцы Панны Марыі,
Маці Езуса. Гэта полымя жыва гарэла нават у цемры ночы.
Надзея ў гэтым свеце не можа не лічыцца з цвярдыняй зла.
Не толькі сцяна смерці ёй перашкаджае, але яшчэ больш вострыя церні зайздрасці і пыхі,
хлусні і насілля.
Езус прайшоў праз смерць, каб адкрыць нам шлях да Валадарства жыцця.
Быў момант, калі здавалася, што Ён быў павержаны: цемра пакрыла зямлю,
Наступіла татальнае маўчанне Бога, надзея здавалася толькі пустым словам.
І вось, на світанку дня пасля суботу, магіла аказалася пустой.
Затым Езус аб’явіўся Магдалене, іншым жанчынам і вучням.
Вера перарадзілася ў больш жывую і такую моцную як ніколі, амаль непераможную, бо яна грунтавалася на вопыце рашучасці:
“Смерць і жыццё сустрэліся падчас вырашаючай бітвы. Пан жыцця памёр, але зараз жывы трыўмфуе”
“Знакі ўваскрасення сведчаць аб перамозе жыцця над смерцю, любові над нянавісцю, міласэрнасці над помстай:
“Магіла Хрыста жывога, хвала Хрыста ўваскрослага, анёлы Яго сведкі і вопратка Яго”.
Дарагія браты і сёстры! Калі Езус уваскрос, тады, і толькі тады адбылося нешта па-сапраўднаму новае.
Тое, што змяніла стан чалавека і свету.
Значыць Ён, Езус, гэта Той, каму мы можам давяраць цалкам і не толькі верыць у Яго пасланне,
але менавіта ў Яго, бо Уваскрослы не належыць да мінулага, але прысутны сёння, жывы.
Хрыстус – гэта надзея і суцяшэнне асабліва для хрысціянскіх супольнасцяў
якія найбольш церпяць з прычыны сваёй веры ад дыскрымінацыі і пераследаў.
Ён прысутны, як сіла надзеі, праз якую Яго Касцёл
стаіць блізка да кожнай чалавечай сітуацыі цярпення і несправядлівасці.
Хрысус уваскрослы няхай падорыць надзею для Блізкага Усходу, каб усе этнічныя
культурныя і рэлігійныя кампаненты рэгіёна супрацоўнічалі дзеля супольнага дабра і павагі да правоў чалавека.
Няхай асабліва ў Сірыі будзе спынена кровапраліццё і краіна стане на шлях павагі, дыялога і прымірэння,
як заклікала міжнародная супольнасць.
Шматлікія бежанцы, якія паходзяць з гэтай краіны і патрабуюць гуманітарнай дапамогі,
няхай сустрэнуць прыём і салідарнасць, якія могуць аблегчыць іх цярпенні.
Пасхальная перамога няхай умацоўвае іракскі народ, каб не спыняў намаганняў на шляху да стабільнасці і развіцця.
У Святой Зямлі, ізраэліцяне і палестынцы, няхай з адвагай працягваюць мірны працэс.
Пан, пераможца зла і смерці, няхай падтрымлівае хрысціянскія супольнасці на афрыканскім кантыненце,
дасць ім надзею неабходную для пераадолення цяжкасцяў, зробіць іх будаўнікамі развіцця грамадстваў да якіх належаць.
Езус Уваскрослы, няхай суцешыць церпячыя народы Афрыканскага Рога і дасць ім прымірэнне;
няхай дапаможа рэгіёну Вялігіх Азёраў, Судану і Паўднёваму Судану, даруючы іх жыхарам сілы для прабачэння.
У Малі, якая перажывае дэлікатны палітычны перыяд, Хвалебны Хрыстус няхай дасць мір і стабільнасць.
Няхай ў Нігерыі, якая ў гэтыя апошнія часы стала тэатрам крывавых нападак тэрарыстаў,
пасхальная радасць стане крыніцай сіл, неабходных для таго, каб пачаць зноў будаваць мірнае грамадства,
у якім будзе паважацца рэлігійная свабода грамадзян.
Добрай Пасхі ўсім!