Tip:
Highlight text to annotate it
X
Translator: Artur Taććianin Reviewer: Hanna Baradzina
Калі вы падумаеце, што я шмат чаго не магу рабіць,
бо я не бачу,
вы будзеце мець рацыю.
Насамрэч, мне патрэбна дапамога,
каб падняцца на сцэну.
Але я магу і сама рабіць шмат рэчаў.
Вось я ўпершыню падымаюся на гару.
На самой справе, я люблю спорт і займаюся ім.
Плаваю, катаюся на лыжах, коўзаюся, займаюся падводным плаваннем, бегаю.
Але ёсць адно абмежаванне:
хтосьці павінен мне дапамагаць.
А я хачу быць незалежнай.
Я страціла зрок, калі мне было 14. У басейне.
Я была актыўным і незалежным падлеткам.
І нечакана я аслепла.
Самае цяжкае для мяне было страціць самастойнасць.
Тыя рэчы, што здаваліся звычайнымі, я больш не магла выконваць самастойна.
Напрыклад, падручнікі. Гэта было сапраўднае выпрабаванне.
Тады не было ні персанальных кампутараў,
ні інтэрнэту, ні смартфонаў.
Я была вымушана пытаць аднаго з маіх братоў, каб ён чытаў для мяне.
А таксама мне прыйшлося ствараць
свае ўласныя кнігі, выкарыстоўваючы шрыфт Брайля.
Вы можаце сабе гэта ўявіць?
Вядома, мае браты не вельмі хацелі мне дапамагаць.
Пазней я заўважыла, што іх не было тады, калі мне была найбольш патрэбная дапамога.
(Смех)
Я думаю, яны спрабавалі збегчы ад мяне.
Але я не абвінавачваю іх.
Мне сапраўды хацелася быць незалежнай.
Я вельмі хацела спрычыніцца да нейкіх інавацый.
Перанясемся ў сярэдзіну 1980-ых.
Я пазнаёмілася з перадавымі тэхналогіямі,
і мне стала незразумела,
чаму дагэтуль няма кампутарных тэхналогій
для стварэння кніг з шрыфтам Брайля.
Гэтыя выдатныя тэхналогіі
павінны дапамагачы людзям з абмежаваннямі.
Такім людзям, як я.
І тады пачаўся мой шлях да інавацый.
Я пачала распрацоўваць лічбавыя тэхналогіі для кніг.
Напрыклад, лічбавы рэдактар і слоўнік для шрыфта Брайля.
А таксама сетку адмысловых лічбавых бібліятэк.
Цяпер кожны студэнт з асаблівасцямі зроку мае магчымасць чытаць падручнікі,
выкарыстоўваючы персанальныя кампутары і розныя прыстасаванні з шрыфтам Брайля
ці з агучваннем.
І гэта, хутчэй за ўсё, вас не здзівіць,
таму што ўсе маюць лічбавыя кнігі ў сваіх планшэтах.
Але шрыфт Брайля атрымаў лічбавую форму раней за электронныя кнігі,
ужо ў канцы 1980-ых, амаль 30 гадоў таму.
Гострыя і спецыфічныя патрэбы сляпых людзей
зрабілі лічбавыя кнігі магчымымі.
І, насамрэч, гэта не першы такі выпадак.
Гісторыя паказвае нам,
што стварэнне даступнасці вядзе да інавацый.
Тэлефон стварылі як сродак камунікацыі людзей
з парушэннем слыху.
Некаторыя клавішныя былі створаныя, каб дапамагчы людзям з асаблівасцямі.
Зараз я распавяду больш пра сваё жыццё.
У 90-ыя людзі навокал пачалі размовы пра інтэрнэт
і прагляд вэб-старонак.
Я памятаю, калі я ўпершыню зайшла ў сеціва.
Я была ўражана.
Цяпер я мела доступ да газет ў любы час і дзень.
Я нават магла самастойна шукаць любыя звесткі.
Я вельмі хацела дапамагчы сляпым людзям мець доступ да інтэрнэту.
Я знайшла спосаб перавесці інтэрнэт-старонкі ў сінтэзаваны голас,
што вельмі спрасціла інтэрфейс карыстальніка.
У выніку, у 1997 я раcпрацавала праграму Home Page Reader.
Спачатку на японскай, а пасля яшчэ на 11 мовах.
Тады я атрымала
шмат каментароў ад карыстальнікаў.
Я асабліва памятаю адзін:
"Для мяне інтэрнэт -- гэта маленькае вакенца ў свет".
Гэта змяніла свет сляпых людзей.
Віртуальны свет стаў даступны.
Гэтыя тэхналогіі маюць шмат карыстальнікаў.
Нават больш, чым я ўяўляла.
Яны могуць дапамагчы кіроўцам слухаць электронныя лісты
ці вы можаце слухаць рэцэпт падчас гатавання.
Цяпер я больш самастойная.
Але гэтага недастаткова.
Напрыклад, каб падыйсці да сцэны мне была патрэбна дапамога.
А мая мэта -- зрабіць гэта самастойна.
І рабіць гэта паўсюль.
Мая мэта -- вандраваць самастойна і рабіць простыя для вас рэчы.
А цяпер дазвольце паказаць вам самыя новыя тэхналогіі.
Гэта прылада для смартфона, над якой мы цяпер працуем.
(Відэа) Электронны голас: 51 крок да дзвярэй,
трымайцеся проста.
Электронны голас: Прайдзіце праз двое дзвярэй, каб выйсці.
Дзверы па правы бок.
Электронны голас: Нік каля вас.
Выглядае шчаслівым.
Ціэка Асакава: Здароў, Нік!
(Смех)
Ціэка Асакава: Куды ідзеш? Ты такі задаволены.
Нік: Тааак, мае дакументы прынялі.
Ціэка Асакава: Выдатна! Віншую цябе!
Нік: Дзякуй. А як ты здагадалася, што гэта я?
(Смяюцца)
Мінак: Прывітанне.
(Смех)
Ціэка Асакава: Прывітанне...
Электронны голас: Ён размаўляе па тэлефоне,
а не з табой.
Электронны голас: Бульбяныя чыпсы.
Электронны голас: Цёмны шакалад з мігдалём.
Электронны голас: Ты важыш на 5 фунтаў больш.
З'еш яблык замест шакаладкі.
(Смех)
Электронный голас: Вы набліжаецеся да мэты.
Электронны голас: Вы дасягнулі сваёй мэты.
Ціэка Асакава: А цяпер...
(Воплескі)
Дзякуй.
Цяпер гэтая прылада дапамагае мне знайсці шлях
праз сігнал маяка і сэнсар смартфона.
Гэта дазваляе мне рухацца ў памяшканні і звонку
самастойна.
Мы працягваем распрацоўку той часткі прылады,
што адказвае за аналіз настрою чалавека, што набліжаецца.
А разуменне выразу твару вельмі важнае для маёй сацыялізацыі.
Такім чынам, спалучэнне тэхналогій дапамагае мне
бачыць навакольнае асяроддзе.
Мы называем гэта дапамогай у пазнанні.
Прылада аналізуе атачэнне
і дасылае вынік шэптам ці я адчуваю пэўныя вібрацыі ў пальцах.
Дапамога ў пазнанні паляпшае паслабленыя ці адсутныя здольнасці.
Іншымі словамі, усе нашыя пяць пачуццяў.
Тэхналогія толькі пачала развівацца.
Але ў рэшце рэшт я буду здольная
самастойна знайсці кабінет ва ўнівэрсітэцкім гарадку,
разглядаць вітрыны ў крамах,
ці знайсці добры рэстраран падчас шпацыру.
Гэта будзе цудоўна, калі я заўважу вас на вуліцы раней,
чым вы мяне.
Гэта тэхналогія дапаможа і мне, і вам.
І гэта выклік.
Але каб дасягнуць поспеху, трэба аб'ядноўвацца.
Таму мы стварылі адкрытыю супольнасць,
каб паскорыць навукова-даследчую дзейнасць.
Сёння раніцай мы абвясцілі адкрытае праграмнае забяспечанне,
якое вы толькі што пабачылі.
Наша памкненне -- гэта рэальны свет.
Супольнасць сляпых людзей спрабуе даследваць тэхнічныя межы
і знайсці новыя рашэнні.
Я спадзяюся супрацоўнічаць з вамі. І мы ўвойдзем у новую эру.
Каб у наступны раз тэхналогіі
і інавацыі дапамаглі мне
ўзыйсці на гэту сцэну
самастойна.
Шчыры дзякуй.
(Воплескі)