Tip:
Highlight text to annotate it
X
Translator: viktoryia smatrytskaya Reviewer: Hanna Baradzina
На кожным этапе нашага жыцця
мы прымаем рашэнні, якія будуць ўплываць на
тое, кім мы станем,
а калі мы, нарэшце, становімся гэтымі людзьмі,
мы не заўсёды ў захапленні ад гэтых рашэнняў.
Так, маладыя людзі плацяць вялікія грошы,
каб пазбавіцца ад татуіровак, а падлеткі -
каб набыць.
Людзі ва ўзросце - спяшаюцца разысціся,
пасля таго як у маладосці імкнуліся да шлюбу.
Старыя завіхаюцца, каб пазбавіцца ад таго,
за што маладзейшыя ўпарта працуюць.
І гэтак далей.
Як псіхолагу мне цікава:
чаму мы прымаем рашэнні,
пра якія шкадуем у будучыні?
Дык вось, адна з прычын --
сёння я паспрабую вас пераканаць -
мы грунтоўна памыляемся ў нашым
разуменні сілы часу.
Кожны ведае, што змены запавольваюцца
з цягам часу,
здаецца, што дзеці змяняюцца кожную хвіліну,
але бацькі -- па гадах.
Дык як жа завецца гэты чароўны момант у жыцці,
калі змены праходзяць праз
галоп да чарапашага кроку?
Юнацтва? Сталасць?
Старасць? Аказваецца, што
для большасці людзей -- гэта цяперашні час,
чым бы ён ні з'яўляўся.
Сёння я хачу вас пераканаць у тым,
што ўсе мы жывем з ілюзіяй,
памылковай думкай, што наша асабістая гісторыя
толькі што скончылася,
што мы нарэшце зрабіліся
тымі людзьмі, якімі заўсёды збіраліся быць
і застанемся да канца нашага жыцця.
Вось некаторыя дадзеныя ў падтрымку.
Даследванне, якое вывучае змены ў
асабістых каштоўнасцях з цягам часу.
Вось тры значэнні.
Кожны з нас мае ўсе тры,
але вы, напэўна, ведаеце, што калі мы сталеем,
з узростам, баланс гэтых каштоўнасцяў мяняецца.
Чаму гэта здараецца?
Мы спыталі тысячы людзей.
Палову з іх мы папрасілі прадказаць,
наколькі іх каштоўнасці зменяцца праз бліжэйшыя 10 гадоў,
другую палову мы спыталі,
як яны змяніліся за апошнія 10 гадоў.
Мы атрымалі сапраўды цікавы аналіз,
бо мы змаглі параўнаць прадказанні
людзей, скажам, ва ўзросце 18 гадоў,
і адказы людзей, якім было 28,
і прасачыць гэта на працягу ўсяго жыцця.
Дык вось, што мы знайшлі.
Па-першае, вы маеце рацыю --
бо змены сапраўды запавольваюцца з ўзростам,
па-другое, вы памыляецеся,
бо адбываецца гэта не так, як мы лічым.
У любым узросце, даследуемыя - ад 18 да 68 -
значна недаацэньвалі змены,
якія адбудуцца ў бліжэйшыя 10 гадоў.
Мы завем гэта - "канец гісторыі" ілюзіій.
Каб уявіць сабе велічыню гэтага эфекту -
злучыце дзве лініі,
і вы бачыце, што 18-гадовыя
прадчуваюць столькі змен,
колькі 50-гадовыя адчуваюць на самой справе.
Гэта не толькі каштоўнасці, але і іншыя рэчы.
Напрыклад, асоба.
Вядома, што псіхолагі сцвярджаюць:
ёсць пяць фундаментальных уласцівасцяў асобы:
неўратызм, адкрытасць да вопыту,
дабразычлівасць, экстраверсія, і добрасумленнасць.
Мы зноў спыталі, наколькі людзі разлічваюць
змяніцца на працягу бліжэйшых 10 гадоў,
і наколькі яны змяніліся за апошнія 10 гадоў,
і тое, што мы высветлілі,
вы прызвычаецеся да гэтай дыяграмы, бо ўбачыце яе яшчэ не раз,
таму што, зноў жа, хуткасць змен
запавольваецца з узростам,
але ў кожным узросце людзі недаацэньваюць,
наколькі зменіцца іх асоба
ў наступным дзесяцігоддзі.
І гэта не проста эфемерныя рэчы
як каштоўнасці ці асоба.
Спытаце людзей пра прыхільнасці і непрыязнасці,
або іх звычайныя перавагі.
Напрыклад, назавіце вашага лепшага сябра,
або ваш любімы від адпачынку
ці хобі,
якая музыка вам падабаецца?
Людзі могуць назваць гэтыя рэчы.
Мы папрасілі палову з іх адказаць:
"Вы лічыце гэта зменіцца на працягу бліжэйшых 10 гадоў?" -
а другую палову спыталі:
"Ці змянілася гэта за апошнія 10 гадоў?"
Тое, што мы знайшлі, і вы бачылі ўжо двойчы,
і вось яно зноў:
людзі прадказваюць, што ў іх будзе
той жа самы сябар праз 10 гадоў,
любімы адпачынак застанецца
нязменным,
і ўсё ж людзі старэйшыя на 10 гадоў кажуць:
"Вы ведаеце, на самой справе, усё змянілася."
Ці мае гэта значэнне?
Або гэта проста памылковае меркаванне, якое не мае ніякага ўплыву?
Не, гэта мае вялікае значэнне, я прывяду прыклад.
Гэта сур'ёзна перашкаджае прыняццю рашэнняў.
Прыгадайце зараз
вашага любімага музыканта на сённяшні дзень,
пасля -- 10 гадоў таму.
Я змясціў маіх на экране, каб дапамагчы вам.
Мы папрасілі даследуемых
прадказаць,
колькі грошаў яны б сёння заплацілі,
каб убачыць іх цяперашняга любімага музыканта
на канцэрце праз 10 гадоў,
ў сярэднім, людзі згадзіліся на
129 даляраў за білет.
Але калі мы спыталі, колькі б яны аддалі,
каб убачыць чалавека, які быў іх любімым
10 гадоў таму, але выступаў бы сёння,
яны адказалі -- 80 даляраў.
У дасканала рацыянальным свеце,
гэтая лічба павінна быць аднолькавай,
на самой справе мы пераплочваем за магчымасць
патураць нашым цяперашнім жаданням,
таму што мы пераацэньваем іх ўстойлівасць.
Чаму гэта адбываецца? Мы не зусім ўпэўнены,
але, верагодна, што гэта звязана
з лёгкасцю ўспамінаў,
у параўнанні з цяжкасцю ўяўлення.
Большасць з нас памятае, кім мы былі 10 гадоў таму,
але мае цяжкасць уявіць, кім мы станем,
таму мы памылкова лічым, што, калі гэта цяжка ўявіць -
гэта наўрад ці адбудзецца.
На жаль, калі людзі кажуць: "Цяжка ўявіць,"-
гэта кажа пра адсутнасць ўяўлення,
а не пра малую верагоднасць
падзеі, якую яны апісваюць.
Сутнасць у тым, што час -- гэта магутная сіла.
Яна змяняе нашы перевагі.
Рэарганізуе нашы каштоўнасці.
Ператварае нашу асобу.
Здаецца, што мы ўсведамляем гэты факт,
але толькі рэтраспектыўна.
Толькі азірнуўшыся, мы разумеем,
як многа змянілася на працягу дзесяцігоддзя.
Нібы для большасці з нас
сучаснае -- гэта чароўны час.
Гэта пераломны момант на часовай шкале.
Гэта момант, у якім мы, нарэшце,
робімся самімі сабой.
Чалавечая істота -- гэта працэс развіцця,
які мы памылкова лічым, ужо спыніўся.
Той, хто вы цяпер -- гэта
такая ж пераходная, мімалётная і часовая асоба,
якой вы калі-небудзь былі.
Адзіная канстанта ў нашым жыцці -- гэта змена.
Дзякуй.
(Апладысменты)