Tip:
Highlight text to annotate it
X
Калі нехта кажа пра танк Т-34-85,
да галавы прыходзіць толькі адно слова —
«легендарны»!
Гэта машына, якая змяніла ход вайны.
Машына, якую трэба паважаць.
Сустракайце:
новы погляд на класіку —
Т-34-85 «Пераможны»!
Першае, на што звяртаеш увагу, —
гэта выгляд танка.
А ён у «пераможнага» файны:
машына мае адметны камуфляж,
і ён сапраўды ўражвае.
Быццам прыгожая дзяўчына,
якую ты ўбачыў у краме —
і адразу забыўся, па што прыйшоў.
Вось толькі ў адрозненне ад гэтай дзяўчыны
Т-34-85 «Пераможны» можа збянтэжыць не толькі яркім выглядам.
У баі ён паводзіць сябе па-сапраўднаму мужна!
Гэты прэміюмны танк захаваў амаль усе перавагі
першапачатковага савецкага сярэдняга танка,
а недзе нават здабыў нешта новае.
Напрыклад, танк стаў больш манеўраным:
ён можа лёгка «закруціць» самотны цяжкі танк,
а потым паехаць
заняць іншую пазіцыю і разбіць яшчэ каго-небудзь! —
і манеўранасць, і зброя гэта дазваляюць.
Дарэчы, пра зброю.
Яна вельмі падобная да гарматы першапачатковага Т-34-85.
Адрозненне ў тым, што бронепрабойнасць крыху меншая.
Ці вялікі гэта недахоп?
Адказ — «не»!
Бо там, дзе гэтаму танку паменшылі бронепрабойнасць,
там яму дадалі і хуткастрэльнасць!
А мы з вамі ведаем:
болей стрэлаў —
болей знішчаных ворагаў!
Наогул, адказаць на пытанне «што гэта за танк»,
досыць няпроста.
ИС-7 — гэта ў першую чаргу браня.
Амаль кожны «немец» — гэта дакладнасць гарматы.
А вось Т-34-85…
Бадай, гэта ўсяго патроху.
Ураўнаважаны, зручны.
Гуляць на гэтым танку сапраўды прыемна.
І тут ужо не мае вялікага значэння,
што вам падабаецца болей:
«танкаваць», расстрэльваць ворагаў або падсвечваць.
Вы можаце ўсё!
А наколькі паспяхова — залежыць толькі ад вас!