Tip:
Highlight text to annotate it
X
Можа здацца, што гэты здымак - здалёк,
аднекуль за блізкім светам.
Мая хата якраз там у цэнтры.
Гэта -- час бунту ў Лас Анджалесе ў 92 годзе.
Мне было 8 год,
і я бачыў усё гэта
і думаў сабе:
"Ну ўсё, гэта канец. Дакладна."
Прыйшлі ваенныя,
за імі копы,
і я думаў, што яны нас выратуюць,
а яны чамусьці пагражалі сваёй зброяй маім людзям.
Таму я вырас зацятым,
я выраз жорсткім.
Было балюча глядзець, як бацькі аддаюць грошы за кватэру ў канцы месяца.
Час ад часу ім даводзілася недаядаць самім,
каб мы, дзьве мае малодшыя сястры і я, маглі пад'есці.
А людзі вакол мяне, якія маглі клапаціцца пра сваю сям'ю
і мелі нейкі занятак, былі бандзюкамі.
Таму і я ўсур'ёз думаў пайсці ў банду,
і не таму, што ў бандзюкоў
былі, ну вы ведаеце, жанчыны, машыны,
а таму, што яны былі адзінымі, хто мог клапаціцца пра сваю сям'ю.
А я люблю сваю сям'ю дастаткова моцна, каб задумацца пра такую мажлівасць.
Але не заўсёды жыццё было такім дрэнным.
Калі вы не цяміце, што да чаго,
Я фанат Доджэрс. [гл. эмблему на кепцы]
Я люблю Доджэрс яшчэ болей за тое,
што іх стадыён знаходзіцца пасярод Элізейскага парку --
аднаго з найвялікшых паркаў у Лос Анджалесе --
і я памятую, як мы туды хадзілі на выхадных з сям'ёй
і на la carne asada (смажанае мяса), і падзяліцца сваёй культурай,
а потым бацькі вадзілі мяне рознымі сцежкамі
і паказвалі ўсялякія цудоўныя рэчы, пра якія яны ведалі.
Калі падрос, я пайшоў у сярэднюю школу Дорсі.
Мажліва, вам няшмат вядома пра Дорсі,
але магчыма вы чулі пра школу Крэншоў.
Крэншоў і Дорсі -- школы-канкурэнты,
але яны болей, чым проста супернікі
у традыцыйным сэнсе гэтага слова для школ.
У іх нарадзіліся банды-супраціўнікі Бладз і Крыпс.
Я быў пакараны ў 9-ым класе,
і мне паставілі ультыматум:
Яны сказалі: "Альбо ты сядзіш тут, у пакоі для пакараных,
альбо пойдзеш у гэты так званы экаклуб."
І я сказаў: "Што?!? Экаклуб?
Забудзьцеся!"
Але я ўсё ж паспрабаваў і прыйшоў у гэты экаклуб.
І першае, што яны сказалі, было:
"Вазьміце пакунак насення і хадземце на двор."
І я ўзяў перцы халапеньё,
таму што я хацеў зрабіць з імі сальсу для сваёй маці.
Так яны мяне і падманулі!
Хутка незаўважна для мяне я стаў цікавіцца фотасінтэзам
і кіслотна-шчолачным балансам,
і ультрафіялетавымі промнямі,
і ўсім астатнім, што можа ўплываць на рост маіх халапеньё.
Напрыканцы семестра мне далі магчымасць
паехаць у Тэтонскую навуковую школу ў Ваёмінгу.
Для хлопчыка, які ніколі не быў нідзе акрамя Паўднёва-цэнтральнага раёну Лас Анджалеса,
і -- ўбачыць упершыню горы,
паназіраць за начным небам і лічыць,
бясконца лічыць зоркі.
Упершыню ў маім жыцці ва ўзросце 15 год
я ўбачыў больш зорак, чым можна было падлічыць.
Я ўшчыкнуў сабе, калі ўбачыў знічку,
і сказаў: "Не, гэта не птушка з гета, якая на мяне ляціць."
А птушка з гета, якую вы не знойдзеце ў даведніках, --
гэта паліцэйскі верталёт. Вам на даведку.
Я вярнуўся дамоў і знайшоў сяброў і настаўнікаў,
і членаў маёй сям'і, якія падтрымалі мяне.
Тады ж, ў 2005-м, спадар па імені Рычард Лув
напісаў кніжку пад назваю "Апошняе дзіця лесу",
у якой ён упершыню выкарыстаў наватвор "сіндром дэфіцыту прыроды".
Гэта не медыцынскі тэрмін, не хвалюйцеся,
і ад яго не трэба лячыцца медыкаментамі,
яго лёгка выправіць:
усё, што вам трэба зрабіць - проста выйсці на двор.
І нягледзячы, што на зямлі ўжо 7 мільярдаў чалавек,
калі паставіць усе гэтыя 7 мільярдаў
поруч, плячо да пляча,
усе б яны змясціліся ў адным Лос Анджалесе
І справа не ў тым, што нам не хапае прасторы,
справа ў тым, як мы гэтую прастору выкарыстоўваем.
Сёння сярэдні падлетак у ЗША
праводзіць недзе паміж 40 і 65 гадзінамі на тыдзень
падлючаным да якога-небудзь з медыя-дэвайсаў,
да нечага тэхналагічнага.
Гэта ж поўны працоўны дзень!
Мы не кажам, што гэта дрэнна,
мы проста заклікаем: выйдзі на двор, прагуляйся!
І я сабраўся з некалькімі сябрамі
і мы стварылі тое, што мы назвалі "Сеціва прыродных лідараў".
Мы хацелі высветліць,
як іншыя людзі выстаўляюць сябу на двор па ўсім свеце.
Мы думалі, што гэта толькі мы тут гэтакія, у ЗША,
дык не ж, гэта адбываецца па ўсім свеце.
На наша пытанне вярнуліся цудоўныя адказы:
пляжы,
горы,
як людзі выходзяць на прыроду
пасярод горада,
як адчуваюць сапраўднае задавальненне ад паяднанасці з прыродай.
І ўсё гэта пачалося з той адной групы.
Я хацеў бы падзяліцца з вамі гэтым новым натхненнем
пра новы натуралісцкі рух,
і даць 7 нагодаў для гэтага новага руху.
Мы можаце дадаць і свае прычыны,
але гэтыя 7 -- тыя, што вынайшлі мы.
Я трошкі паскоруся з-за адведзенага мне часу.
Але, вучыцеся ў гэтай моладзі, давайце выйдзем на двор!
Летась я падняўся на Гранд Тэтон.
Я прайшоў увесь шлях ад таго хлопчыка з Паўднёва-цэнтральнага раёну,
да разумення, што я нейкім чынам звязаны з гэтымі гарамі,
што мая супольнасць з Лос Анджалесу таксама паяднаная з гэтымі гарамі.
І тады ўсё стала зразумела,
увесь свет набыў новы сэнс для мяне.
Прыродазнаўства, і матэматыка, і гісторыя, і ангельская --
ўсе гэтыя рэчы, што існуюць у свеце
набылі новы сэнс для мяне.
Я быў першым са сваёй сям'і, хто скончыў сярэдную школу.
Я першы.
Сёння я даследчык у National Geographiс.
Я даю натхняючыя прамовы.
Я не кажу вам гэта зараз, каб проста пахваліцца
або выпендрыцца.
Я кажу вам гэта, таму што калі хлопчык з Паўднёва-цэнтральнага,
які ледзь не стаўся бандзюком,
можа дарасці да даследчыка National Geographic
і сядзець тут перад вамі і прамаўляць, як я сёння,
то ніколі, ніколі не сумнявайцеся ў сваіх мажлівасцях.
Зрэшты, ўсё што я раблю, я раблю дзеля сваёй сям'і.
Мая сям'я -- гэта ўсё для мяне,
і пачынаючы з сённяшняга дня
кожны з вас у гэтай зале -- член маёй сям'і.
Я хачу, каб вы вышлі адсюль з гэтай думкай,
і напрыканцы скажу толькі ячшэ адзін выраз,
які мяне натхніў:
"Калі сацыяльная змена пачалася, яе ўжо нельга звярнуць назад.
Вы не зможаце развучыць чалавека чытаць.
Немагчыма зняважыць чалавека, які ведае, што такое гонар.
Вы не зможаце прыгнятаць людзей, якім больш не вядомы страх.
Мы ўбачылі будучыню, і яна -- наша."
Гэта -- ваша будучыня, гэта -- наша будучыня,
давайце ўзнімемся і пабачым яе!