Tip:
Highlight text to annotate it
X
Пераклад падрыхтаваны групай перакладчыкаў піратскага сайта pirates.by Сёння трое грамадзян Швецыі былі арэставаны па падазрэнню ў запуску
аднаго з найбуйнейшых у свеце вэбсайтаў для нелегальнага спампоўвання...
Добры вечар. Урад ЗША пагражаў эканамічнымі санкцыямі,
пакуль файлаабменныя сайты, такія як "Пірацкая бухта (TPB)", не будуць закрыты.
Нелегальнае спампоўванне занепакоіла вялікія арганізацыі ў Галівудзе...
Кінастудыі нясуць страты.
Белы Дом прымусіў Шведскі ўрад умяшацца.
Мы ўхвалілі дзеянні шведскіх уладаў. Неабходна было спыніць дзейнасць сайта.
У пятніцу быў атакаваны сайт паліцыі,
а мінулай ноччу - сайт ураду.
Заўтра распачынаецца судовае разбіральніцтва над заснавальнікамі TPB.
Сёння яны сустрэліся з прэсай.
Што будзе з TPB, калі іх прызнаюць вінаватымі?
Нічога.
Што яны з гэтым збіраюцца рабіць? Аднойчы яны ўжо не здолелі закрыць.
Няхай прыходзяць, і зноў аблажаюцца.
Заўтра будзе судзіцца не TPB.
Гэта ўсё дзеля таго, каб уцягнуць нас, тых, хто звязаны з TPB,
у палітычны судовы працэс.
Заўтрашні працэс не прававы, а палітычны.
Палова ўсяго торэнт-трафіка каардынуецца TPB.
Гэта скрайне вялікая колькасць трафіку.
У гэты дадзены момант на сайце 22-25 мільёнаў карыстальнікаў.
Карыстальнік - гэта той, хто працягвае запампоўку ці спампоўку.
Яшчэ пытанні? Калі ласка.
Дзе Фрэдрык?
Дзе Фрэдрык?
Мы не ведаем.
Ён павінны быў быць тут, але магчыма ў яго пахмелле.
Першае пытанне: "Дзе Фрэдрык?"
Я сказаў, што Фрэдрык любіць патусіць.
Я не жадаў хлусіць і казаць ім, што ведаю, дзе ён.
Учора я цэлы дзень спрабаваў дагрукацца да Фрэдрыка.
Я тэлефанаваў яму некалькі разоў, і нарэшце ён адказаў.
Ён пытае: "Ты ведаеш, дзе я?"
Я адказваю :"Не". "Я ў аэрапорце Арланды".
"Чаму?" "Я звальваю".
Што?
Ён адказаў, што набыў квіток
да Куала-Лумпура, Малазія. Якая цудоўная назва для плана ўцёкаў.
Яго план - накіравацца дамоў да сваёй дзяўчыны ў Лаос.
Жыць з ёй і забіць на ўсё астатняе.
Затым раптам ён напісаў мне:
"Я думаю, гэта Служба Бяспекі. Рэйс адменены".
"Такім чынам, дзе ты зараз?" "Вяртаюся ў гатэль".
Уф!
Працэс над TPB выклікаў вялікую цікаўнасць у Стакгольме.
Вы не можаце ўсур'ёз думаць, што здольныя спыніць наш свет,
нашу штодзённасць, нашу рэальнасць.
Гэта так па-гейску.
Моніка Вадстэд.
Я таксама прадстаўляю індустрыю гульняў. Але не музычную.
Нам трэба выплаціць вялізную суму кампенсацый.
Я прадстаўляю некалькі наібольш буйных студый Галівуда:
Warner Bros., Columbia, 20th Century Fox і MGM.
Мы патрабуем кампенсацыю ў памеры 13 мільёнаў даляраў.
Можа здавацца, што гэта зашмат.
Трэба разглядаць гэта ў якасці паказальніка велічыні дадзенага бізнесу.
Паколькі ідзе гаворка аб 5 фільмах за 6 месяцаў.
"Ружовая пантэра", "Сірыяна", адна частка "Гарры Потара",
"Уцекі з турмы" і "Пераступіць рысу".
Няма ніякіх сумненняў наконт таго, што яны нарабілі.
Яны распачалі камерцыйную дзейнасць і атрымліваюць прыбытак.
Пакаранне за такую дзейнасць - турма.
А не штраф.
Фрэдрык пажадаў распавесці свою версію гісторыі перад пачаткам прамовы пракурора.
Пракурор згодзен? Фрэдрык Нэйі, вы можаце пачынаць.
Я хацеў бы пачаць з таго, што мяне вельмі цікавяць камп'ютэры і IT.
Асабліва - інтэрнэт і сеткі.
І таму... Я... Ну...
...Я згубіў думку.
Вы забыліся, пра што гаварылі. Вы цікавіліся ІТ.
Я ўвязаўся ў ТРВ, паколькі цікавіўся ІТ.
Я лічу, што гэта весела - працаваць з тэхналогіямі.
TPB для мяне - гэта тэхнічнае выпрабаванне.
Тэхнічна кіраваць такімі вялікімі сайтам і трэкерам.
Гуляцца з камп'ютэрамі, якія я сам сабе ніколі не змог бы дазволіць.
Спачатку я хачу спытаць вас...
СМІ заўсёды апісваюць вас як камп'ютэрных геніяў.
Як вы самі можаце апісаць свае здольнасці?
Так, у мяне ёсць пэўныя тэхнічныя здольнасці.
Што значыць "пэуныя", калі параўновываць з астатнімі?
Я не лічу, што зараз зручны час, месца ці спосаб для агучвання майго рэзюмэ.
Але ж я пытаю вас. Калі ласка, адказвайце ветліва.
Я адмаўляюся адказваль на гэтае пытанне. Гэта вельмі прыблізна.
- Як? - Цяжка ацэньваць.
- Цяжка ацэньваць? - Гэта вельмі складанае пытанне.
Як вы пазнаёміліся з Фрэдрыкам і Готфрыдам?
Я не памятаю, але, здаецца, гэта было у інтарнэт-чаце.
Калі вы ўпершыню сустрэліся ў рэале?
Мы не ўжываем выраз "у рэале". Мы гаворым ААК. Але гэта іншае пытанне.
Гэта я таксама не памятаю.
Пазнаеміцца "у рэале"? Што гэта такое?
У рэальным жыцці.
Нам не падабаецца гэты выраз. Мы гаворым ААК - "адышоўшы ад клавіятуры".
Мы лічым, што інтэрнэт - гэта таксама рэальнасць.
Вось так выглядае наш офіс.
Гэта і ёсць "Пірацкая бухта"?
Так. Тут некаторыя людзі працуюць над ім.
- Яны працуюць над ім зараз? - Так.
Дзе яна размяшчаецца? У Швецыі?
Давайце паглядзім. ЗША, ЗША, ЗША або Англія, Англія
Фінляндыя, я думаю.
Пірацкая бухта.
Гэта вэб-сервер. База дадзеных і функцыі пошуку.
Трэкеры там.
Гэты маленькі кавалачак ёсць трэкер. Гэта найбуйнейшы трэкер у свеце.
Ён каардынуе 50% сусветнага торэнт-трафіку
Не так шмат камп'ютэраў, але магутных і добрасканфігураваных.
Палова дня прайшла. Якія адчуванні ад суда?
Да гэтага часу было нецікава.
Стратэгія пракурораў - хлусіць як мага больш і самым як мага надакучлівым спосабам -
- тады ты засынаеш у судзе і становішся фізічна не ў стане абараніць сябе.
Некаторыя кажуць, што вы зарабілі шмат грошай шляхам распаўсюду незаконных матэрыялаў.
Магчыма, мы зарабілі шмат грошай, але падтрымка сайта таксама дорага каштуе.
Прывітанне. Добра, мы спускаемся. Пакуль.
- Давайце паямо. - Добра. Толькі нічога вегетарыянскага.
Ты не працаваў над сайтам падчас нашага знаходжання ў зале суда?
Пірацкі дыск Depeche Mode у маім ноўтбуку выглядае яшчэ смяшней.
Ён адчыніцца праз 5 хвілін.
Якога лешага пракурор Розвол мог пераблытаць мегабіт і мегабайт?
Агульна кажучы, для захавання дадзеных выкарыстоўваюцца байты, а для вымярэння хуткасці - біты.
Усё пачалося з сайта Готфрыда "Самыя тупыя салдаты Амерыкі".
На гэтым сайце вы маглі паставіць адзнакі ад 1 да 10.
Гэта былі амерыканскія салдаты, якія загінулі ў першай іракскай вайне.
І, у залежнасці ад таго, наколькі недарэчнай была іх смерць,
вы маглі ацаніць, наколькі яны тупыя.
Ні амерыканскі ўрад, ні хто-небудзь іншы не ацанілі гэты сайт.
У мяне быў адзін запасны канал, і я дазволіў яму выкарыстаць яго.
Гэта была British Telecom.
Хтосьці з дзярждэпартаменту ЗША патэлефанаваў кіраўніку British Telecom.
А той патэлефанаваў кіраўніку правайдэра ў Швецыі, дзе працаваў я.
Такім чынам, урад ЗША загадаў нам выдаліць сайт.
Мы змагаліся з імі доўгі час, перш чым выдалілі яго.
Мы сцвярджалі, што гэта была свабода слова і пародыі.
Калі стала занадта шмат шуму вакол гэтага, мы яго закрылі.
Праз два месяцы Готфрыду спатрэбіўся больш шырокі канал для TPB.
У мяне па-ранейшаму заставаўся той канал. І мы выкарасталі яго.
Слуханне з удзелам падсуднага Пітэра Зандэ. Абвінавачанне можа пачынаць.
Ці праўда, што сярод камп'ютэраў TPB
быў і ваш уласны?
Я набыў камп'ютар, які я аддаў Пірацкаму камітэту.
Што такое Пірацкі камітэт?
Гэта арганізацыя, якая абмяркоўвае інтэрнэт.
Капірайт і абмен файламі абмяркоўваўся на іх сайце?
Магчыма.
І яны крытыкавалі тое, як капірайт працуе сёння?
Я не ўпэўнены ў гэтым. У людзей розныя погляды.
Ваша меркаванне?
Цяжка сказаць.
Я лічу, што гэта праблема.
У якім сэнсе?
Сам факт нашага знаходжання тут паказвае, што праблема існуе.
Па-першае, я не веру,
што моладзь зараз лічыць капірайт нечым няправільным.
Я ўпэнены, што гэта міф.
Гэта секта Kopimi
сапраўды дабілася поспеху ў распаўсюджанні гэтага.
Чартоўскі файна!
Мы трохі змянілі канцэпцыю.
Таму пытанне ў газетах было такім:
"Калі TPB будзе асуджана, ці не ператворацца яны ў пакутнікаў?"
Моніка сказала: "Не, яны не маюць някіх прыхільнікаў."
Аднак, ёсць маленькая секта Kopimi, якая іх ухваляе.
Так міла! І гэта пра нас!
Пірацкі камітэт быў заснаваны летам 2003.
Гэта было тады,
калі музычная індустрыя падала ў суд на Napster y Штатах
а медыцынскія кампаніі падалі ў суд на Паўднёвую Афрыку за выраб ВІЧ-лекаў.
Відавочна, што перша за ўсё прыйшла на розум назва "Пірацкі камітэт".
І мы не мелі на ўвазе рамантызацыю чаго-небудзь пірацкага,
па тыпу павязкі на вока ці таму падобнага. Нам ніколі гэта не падабалася.
Паколькі Антыпірацкі камітэт ужо існаваў,
мы жадалі стаць актыўным удзельнікам гэтага канфлікту.
А Антыпірацкі камітэт - гэта яго рэактыўная частка.
Гэта Генрык Пантэн з Антыпірацкага камітэту.
Нас папярэдзілі, што вы прадаеце копіі.
Пачакайце, не зачыняйце дзверы. Паліцыя прыйдзе з ордэрам.
Яны пабудавалі бізнэс, заснаваны на злачынствах іншых людзей.
Дзеля таго каб зарабляць грошы, яны стварылі індустрыю з банэрамі і порна-рэкламай.
Гэта было вельмі прыбыткова.
Вы пагоршваеце сваё становішча.
- Дазвольце мне зачыніць дзверы. - Тады выходзьце.
Калі вы праявіце цікавасць да абмену файламі, то зразумееце,
што ўсё робіцца не дзеля нейкага братэрства ці падтрымкі нейкай ідэалогіі.
А таму, што гэта проста і дарма.
Існуе малая група аматараў, якая ў гэтым прымае ўдзел...
...дзеля, як яны кажуць, свабоды слова.
Наша палітыка складался з таго, што сайт - пустая старонка.
а людзі яе напаўняюць. Мы не маем дачынення да кантэнту.
Свабода слова?
Я гляджу на гэта з тэхналагічнага пункту гледжання - пляцоўка для камунікацый.
- Дзеля сувязі? - Так.
Мне да сракі пірацкая ідэалогія, капірайт альбо палітыка.
Я займаюся гэтым, бо атрымліваю вялікую асалоду ад кіравання вялікім сайтам.
Калі ласка, адкажыце, якая місія ў "Пірацкай Бухты"?
Яна дэмакратызуе і стварае непаўторныя ўмовы для свабоды слова.
А што наконт аўтарскага матэрыяла?
TPB дазваляе асобам дзяліцца паміж сабой кантэнтам.
Нават калі ён абараняецца капірайтам?
Гэта складаны момант які, я лічу, патрабуе сур'ёзнага абмеркавання.
І на што Вы спадзяецеся?
Што мы не атрымаем абмежаваны, кантралюемы інтэрнэт.
А гэта найвялікшае пытанне на сёння.
Капірайт паціху зводзіць інтэрнэт у магілу.
Яны не прымаюць у разлік тыя перавагі, якія нясе грамадцтву свабодны інтэрнэт.
Праблема ў тым, што кіруе гэтымі кампаніямі старое пакаленне.
Яны ведаюць, як "рабіліся" грошы раней, і не жадаюць нічога змяняць.
Яны падобныя да секты Амішэй. Ім не патрэбна электрычнасць. Яны ведаюць, як рабіць гэта і без яе.
Роджэр Уоліс, прайдзіце ў судовы пакой №9.
Вы лічыце, што людзі, якія ўжо спампавалі фільмы, пасля таксама пойдуць набываць іх?
- Ці набылі б яны гэтыя фільмы? - Так, законна іх атрымаюць.
Так, аднак гэта залежыць ад якасці. Калі яны пажадаюць атрымаць больш якасны тавар.
Альбо калі гэта DVD, то на ім павінны быць бонусы.
Дзеля таго каб прадаць прадукт, вы павінны ўзняць яго якасць.
Калі вы жадаеце падладзіць сваю бізнес-мадэль пад новы свет.
Дзякую. Паколькі мы так і не здолелі звесці ў адно ваша рэзюмэ,
я патэлефанаваў у ваш інстытут і задаў там пару пытанняў.
Вы засведчылі ў зале суда, што вы прафесар,
але ў тэлефоннай размове кіраўніцтва інстытута назвала вас часовым, запрошаным выкладчыкам.
-Ці ведаеце Вы як карыстацца пошукам Google. -Вядома ж.
Тады вы лёгка знойдзіце маё рэзюмэ.
- Зачынім гэта пытанне. - Я таксама гэта падумаў.
Пяройдзем далей. Дзякую, пане суддзя.
Ці былі іншыя прэтэндэнты, калі Вас прызначалі на гэтую пасаду?
Паважаны суд, здаецца, мы вырашылі ісці далей.
-Я хацеў бы даведацца. -Калі ласка, адказвайце на пытанне.
Не маю нават уяўлення.
Мяне папрасілі прыйсці і я прайшоў... І мы зноў вярнуліся да гэтага!
...звычайную працэдуру адбору ў Каралеўскім тэхналагічным інстытуце .
Усе мае працы прынялі.
Тры прафесары і два міжнародныя эксперты
адзначылі маю капметэнтнасць для займання гэтай пасады.
Дзякуй. Калі ласка, проста адказвайце на пытанні.
Наколькі далёка вы можаце зайсці?
Яны напалоханы вынікамі вашага даследвання.
Тут яны к вам не падкапаюцца, але затое могуць на асабістым уроўні.
Каралеўскі Тэхналагічны Інстытут. Прафесар Роджэр Уоліс.
Я лічу глупствам такія нападкі на акадэмічны свет.
Але ж гэта ўжо не ўпершыню. Я чуў, што ў ЗША на вучоных,
якія адзначалі пазітыўнае ўздзеянне абмена дадзенымі на індустрыю,
учынілі сапраўднае паляванне.
Сумна, што такія амерыканскія метады пераймаюцца Швецыяй.
Ці спадзяецеся Вы на якую-небудзь кампенсацыю за ўдзел у гэтым працэсе?
Адпраўце, калі ласка, маёй жонцы кветкі за бяссонна праведзеную ноч.
Нажаль, гэта не прадугледжана бюджэтам судовага працэсу.
З пачатку судовага працэсу прайшло два ці тры дні.
Я вырашыў праглядзець блогі з розных канцоў свету.
І што мы бачым на "TorrentFreak":
"Сведка Пірацкай Бухты завалены кветкамі".
І жахліва шмат вельмі добрых людзей напісалі:
"Нарэшце, нехта са старэйшага пакалення"... Я стары чалавек.
... "здаецца, разумее нашы думкі."
Я таксама ўдзельнічаю тут у якасці кампазітара...
Песня, якую я напісаў, акупіла наш першы дом.
Я падтрымліваю капірайт, толькі калі ён заахвочвае творчасць -
- ці эканамічнае падбухторванне, ці з'яўляецца стымулам да стварэння.
А не капірайт, які выступае ў якасці вялізнага механізму кантролю
для людзей, якія дыктуюць правы.
Паліцэйскага, які даследаваў справу TPB,
адразу пасля даследавання ўзялі на працу ў адну з кінастудый.
У імэйле Warner Bros. сцвярджае, што інфармацыя ў СМІ
аб меркаваным канфлікце інтэрасаў - гэта проста спэкуляцыя.
Адразу пасля таго, як атрымаў працу, ён прадаў квартэру і набыў дом.
Я расчараваны, што вы не даследавалі яго справу.
Вы сцвярджаеце пра рэчы, пра якія я не маю ніякага паняцця.
Вы павінны сабраць матэрыял і прадставіць яго ў паліцыю.
Я так і зрабіў, але яны спынілі гэтую справу.
Ну...У такім выпадку я нічога не магу зрабіць.
У гэтым годзе яго даход вышэй за яго заробак у паліцыі.
Яго даход ўзрос на 120 000 даляраў.
З кожным днём гэты чортаў суд становіцца ўсё больш дзіўным.
Па-мойму, на TPB зноў перабоі з электрычнасцю.
- Чаму вы выкарыстоўваеце аўтаматычныя засцерагальнікі? - Яны прымацаваныя да ізаляцыі кабеля.
Калі аўтаматычны засцерагальнік згарае 5 разоў, вы павінны яго замяніць.
Мае ноўтбукі ўвесь час ламаюцца, таму я не маю часу наклеіць на іх налепкі.
На адзін я праліў джын-тонік. На другі - піва.
Упаў на адзін і разбіў экран.
- Тут ёсць Wi-Fi? - Так, з назвай "bambuser".
- А ён працуе? - Пароль...Bambuser...
- Што за чорт! - Перастань крычаць.
У мяне ўстрыманне! Я не быў у інтэрнэце на працягу ўсяго дня.
На старонцы 24 вы атрымалі імэйл,
які вы пераслалі Готфрыду і Пітэру Зандэ.
Чаму вы яго перасылалі?
Гэта не я. Кожны імэйл, у якім згадваецца закон аб аўтарскім праве,
аўтаматычна перасылаецца Готфрыду і Пітэру.
На маім паштовым фільтры шмат абрэвіятур.
- Хто запраграммаваў абрэвіятуры? - Я.
- Чаму? - Таму што мне прыходзіць шмат спама.
Чаму вы лічыце імэйлы,
якія называюцца "прэтэнзіі капірайту", спамам?
Спам - гэта тыя е-мэйлы, якія я не запрошваў.
Фрэдрык Нэйе сцвярджае, што як толькі ён атрымлівае імэйл
ад прадстаўнікоў праваўладальніка,
ён перасылаецца з яго камп'ютэра вам. Ці так гэта?
Паколькі яны не здолелі зрабіць тое, што мы ім сказалі,
другімі словамі, звязацца з карыстальнікам, які запампаваў гэты матэрыял,
то гэтыя скаргі былі альбо праігнараваны,
альбо на іх адказалі больш ці менш выразным адказам.
Чаму іх адпраўлялі вам?
Я лічу, што няблага пішу, у адрозненні ад Фрэдрыка.
Але такія прэтэнзіі не сканчаліся нічым, акрамя пагарды і насмешак?
Першыя 100 разоў гэта скончылася нашымі словамі: "Звярніцеся да карыстальніка, які запампаваў гэта".
- А наступныя 100 разоў? - А пасля мы згубілі цярпенне.
Кампанія PRQ...
- Гэта быў вэб-гатэль? - Так, яго толькі заснавалі.
Ці слушна тое, што паліцыя канфіскавала 195 сэрвераў,
і што 11 з іх належылі Пірацкай бухце?
11 ці 13, я дакладна не памятаю.
Гэта абуральна. Гэта проста несправядліва.
Яны нападаюць на кампанію, якая не мае ніякага дачынення да TPB.
Проста з-за таго, што сузаснавальнікі займаліся TPB, каб павесяліцца.
Дзякуючы аблаве, PRQ прыцягнула да сябе шмат увагі.
Усім было вядома, што мы ніколі не давалі паліцыі аніякай інфармацыі.
База дадзеных нашых кліентаў была зашыфравана.
Паліцыя канфіскавала нашы сэрверы, але доступу да інфармацыі ў іх не было.
Калі пасля аблавы сайт TPB адключылі,
у вас не засталося аніякіх сэрвераў, так?
Праз тры дні сайт зноў з'явіўся ў Сетцы. Дзе вы дасталі сэрверы?
Мы ўзялі іх у галандскай кампаніі NFOrce у арэнду.
Гэта кампанія, якая займаецца размяшчэннем сэрвераў.
- І якой была рэакцыя на вяртанне сайта? - Усе былі вельмі рады.
З задавальненнем паведамляем, што TPB зноў працуе!
Назло табе, Галівуд!
- Пітэр! - Так? Я хутка вярнусь.
Вось як вы да мяне адносіцеся. Я атрымаў лісты ад вашых юрыстаў, у якіх гаворыцца:
"Швецкія законы не змогуць вас абараніць. Амерыканскі закон вас дастане."
Вы натравілі на нас прыватных дэтэктываў. Двое з іх былі каля майго дома.
- Я пра гэта нічога не ведаю. - Але ж вы адказныя за гэта.
Гэта магла быць кінаіндустрыя.
- Не, гэта была музыкальная індустрыя. - Добра.
ТРВ не цікавяць ні музыка, ні фільмы.
ТРВ - гэта агульны сродак распаўсюджання ўсіх тыпаў файлаў.
Людзі не павінны казаць, што ТРВ адказны толькі за распаўсюджанне незаконных фільмаў і музыкі.
Тады ваш свет зусім маленькі. Гэта ваш недагляд.
Замест гэтага мы можам сказаць, што абмен файламі - гэта добра.
І тады мы можам засяродзіцца на тых шляхах, якія дазваляюць творцам зарабляць грошы.
- Мы лічам, што файлаабмен - гэта добра. - Вядома, але ж вы судзіцеся з кожным.
Не, мы не хочам судзіцца з кожным.
Мы толькі хочам, каб людзі ў Швецыі пачалі паважаць капірайт.
Якая, на ваш погляд, мэта існавання TPB?
Мы ніколі не размаўлялі пра гэта.
Мажліва, яе мэтай было змяненне законаў
альбо нянавісць да некаторых амерыканцаў. Я не ведаю яе мэты.
Што да Фрэдрыка, - а той, з кім я меў справы, быў Фрэдрык -
то яго мэтай было стварэнне найбуйнешага сайту ў свеце.
На маю думку, мне падабалася ідэя наявялікшага у свеце сайту.
- Як фінансуецца TPB? - Як фінансуецца сайт?
На нашам сайце размяшчаецца рэкляма, з дапамогай якой мы зарабляем грошы.
Хлопец, імя якога Ландстром, дапамог вам грашыма, так?
Так, кампанія Rix Telecom выступіла спонсарам.
- З якой мэтай? - Бескаштоўная рэклама для кампаніі Ландстрома
Карл Ландстром - цікавы хлопец.
Ён стаіць за шматлікімі "правымі" арганізацыямі.
Вядома, што ён даваў грошы...
Адкажыце на пытанне! Ці прадстаўляў ён гэтыя арганізацыі?
Мяне сапраўды раздражняе тое,
што кожны лічыць нас "правымі" экстрэмістамі.
Гэта мяне бянтэжыць і злуе. Мой брат - асуджаны анархіст.
Ён быў у судзе і бараніў свае погляды.
Мы абодва былі пад патэнцыйнай пагрозай ад нападзення неа-Нацы.
Дзіўна адчуваць сябе абвінавачаным у заснаванні неа-нацысцкай арганізацыі.
Гэта сапраўды цяжка.
Я магу адказваць толькі за свае палітычныя погляды.
Калі ты можаш уплываць на людзей, якія прыслухоўваюцца да цябе,
ты павінен выкарыстаць гэта дзеля таго, каб зрабіць нешта добрае.
Калі вы сталі прадстаўніком TPB?
Дарэчы, гэта не афіцыйная пасада, але функцыя, да якой мяне прыстасавалі.
Ніхто не жадаў займацца гэтым, але было неабходна наладзіць сувязь -
расказаць, што TPB робіць нешта важнае.
Паколькі ніхто не жадаў займацца гэтым, то я пачаў.
А якая роля ў той час была ў Пітэра Зандэ?
Ён з'яўляўся, калі быў патрэбны публічны твар.
З нагоды таго, што ні я, ні Фрэдрік не можам уявіць сябе ў мэбляваных пакоях.
Такім чынам, ён не меў дачынення да кіравання сайтам.
-Ці да дызайну. -Не.
-Фінансаванне? -Не.
Гэта AIM.Ты казаў, што гэта быў MSN.
А якая ў сраку розніца?
Гэта дзве розныя сеткі. Як IRCnet i EFnet.
-Да ладна! -Гэта быў Музей Сучаснага Мастацтва...
Не трэба так гучна! Галава пачынае гудзець.
-Я глухі на адно вуха, канешне, я кажу гучна. -Я магу аглохнуць.
Ён хоча, каб і другія аглухлі.
-Чаму ты не можаш чуць добра? -Сэкс, наркотыкі і індустрыя.
Сэкс?
Я чуў твае байкі пра сэкс.
Колькі каштуе баннер?
Вы пытаеце пра лічбы 5-гадовай даўнасці.
Калі б вы далі мне адзін дзень, я, верагодна, змог бы прывесці некалькі прыкладаў.
Але я не магу сказаць вам дакладныя лічбы.
А як наконт 500 даляраў у тыдзень, гэта рэальная лічба?
Больш-меньш. Нейкім чынам гэта прыблізна да рэальнай лічбы.
Нейкім чынам, вы сказалі.
А ці быў нейкі дагавор паміж вамі, як падзяляць грошы ад рэкламы?
-Не ведаю. -Вы не ведаеце. Добра.
-Я да сракі стаміўся. -Гэта будзе тваім жыццём на 5 гадоў.
Ты што, Кафка ці хто?
Пачуццё, як ад яго "Працэса" - зноў і зноў тое ж самае.
Я магу прачнуцца, як Грэгар Замза, і не пайсці на працу,
таму, што я ператварыўся ў жука.
Калі вы верніцеся ў Камбоджу?
- Як толькі гэта дзярмо скончыцца. - Ціха. Гэта сакрэт.
Што вы, наогул, думаеце пра гэту справу?
Будзе вельмі добра, калі гэта скончыцца. Заўтра - гэта толькі палова дня.
І пасля таго, як вычарпаюцца аргументы, мы скончым.
На якую суму яны разлічваюць?
Яны хочуць каля 20 мільёнаў еўра кампенсацыі.
Поспехаў тым, хто знойдзе столькі грошай. У мяне такіх грошай няма.
Калі б яны ведалі, што ўвесь наш офіс - гэта чат-пакой у IRC,
яны б не паверылі.
Яны і не паверылі, таму што задавалі пытанні пра кампанію.
Так, мы намагаліся сабрацца, але кожны раз цярпелі няўдачу.
Я не думаю, што яны могуць зразумець ідэю арганізацыі без начальніка.
Людзі не ведаюць, наколькі нас мала. Мы проста некалькі хлопцаў у чаце.
Я сцвярджаў, што штогадовы прыбытак складае па меньшай меры $170,000.
І гэта мінімум.
Готфрыд Свартгольм Варг заяўляў,
што кошт на рэкламу на TPB складаў $500 за тыдзень.
У дакладзе судовай лабараторыі
сцвярджаецца, што падчас аблавы
было 64 унікальных рэкламных аб'явы.
Груба кажучы...
$500 на 64
дае нам $34 000 ў тыдзень.
Памнажаем гэту колькасць на 52 тыдні, г.зн. тыдні ў годзе,
і атрымоўваем штогадовы прыбытак у памеры $1 700 000.
Такім чынам, TPB не такая і ідэальная.
Чысты бізнэс.
Ітак. 4 на 52.
$110 000. Гэта буйная сума. Мы ніколі не атрымлівалі такіх грошай.
Калі вы падлічыце правільную колькасць рэкламных аб'яваў - 4 замест 64-
- то атрымаеце больш рэалістычныя лічбы.
Але ён пралічыўся у шматлікіх рэчах.
Розвол меў на ўвазе 64 розныя аб'явы, або па 4 аб'явы на шматлікіх старонках?
- Так. - Што, чорт яго бяры! Ён звар'яцеў?
Ён прама ззаду Вас.
Мы думаем правесці прэс-канферэнцыю ў Bambuser.
Чорт пабяры, не! Не! Не! Яны працягваюць называць нас арганізаванымі.
Яны не разумеюць, у чым жарт.
Гэта неарганізаваная злачыннасць.
Вы маеце на ўвазе, для ўсіх вас? Я думаю, вы будзеце асуджаны.
Сфатаграфуй Моніку. Гэта яе капірайт.
- Я сыходжу. - Пакуль.
Вам дапамагчы?
Але гэта адзіная дапамога, якую вы атрымаеце ад мяне.
- Вы такі добры. - Так, я добры.
А яшчэ у мяне ёсць душа.
Фрэдрык, давай прыбірацца адсюль.
Давайце падлічым, колькі грошай мы зарабілі.
Пачнём з экспаненцыяльнай функцыі.
- Памножыць можна 64 разы. - Так.
За N возьмем выпадковую велічыню.
Паміж 10 і 5200. Вы пішаце код па-шведску?
А зараз, каб убачыць, колькі каштуе душа Монікі, возьмем квадратны корань.
І адказ?
Зробім усё матэматычна правільна.
Не, толькі не лічба Пі.
Зусім з глузду з'ехаў. Схадзі, правер, ці правільна.
Добра. Здаецца, ты маеш рацыю.
Я набіраў гэта мышынальна. А маючы толькі ручку, не магу нічога ўзгадаць.
Мне проста неабходна ўяўляць клавіятуру.
Што робіш у 11.00 17-га красавіка?
Чакаеш чаргі на прыступках суда?
- 11 раніцы - гэта 5 гадзін вечара па мясцоваму. - Я аб тым жа падумаў.
Готфрыд, ты можаш перасесці адсюль?
Я не ўдзельнічаю ні ў ніякай чортавай прэс-канферэнцыі. Яны мне абрыдлі!
- Яна на ангельскай. - Мне абрыдлі чортавы камеры.
- І чортава брахня! - Добра, сядай тут. Гэта апошні раз.
Не.
Вітаю ўсіх.
Вось і я, а са мной тут пару хлопцаў з TPB.
Не спяшайцеся, пакіньце вашыя пытанні хлопцам,
а потым паслухаем, што яны адкажуць.
- Ніколі не думаў, што мы такія нудныя. - Адказвай за сябе.
Проста ты не ўдзельнічаеш у гэтым. Здымайце яго!
Анаката!
Сёння суд вырашыць, ці вінаваты людзі, якія прадстаўляюць TPB,
у парушэнні капірайта.
Сачыце за судом на svt.se у прамым эфіры з 11.00.
Не, але ж... Так, толькі не хвалюйся.
За сябе я спакойны. Добра, аб гэтым пазней. Бывай.
Бацька перажывае значна больш, чым я.
Рашэнне суда па справе TPB На гадзінніку 11 раніцы.
Усе чацвёра падсудных атрымліваюць па аднаму году пазбаўлення волі.
Падстава -- "пасобніцтва ў парушэнні капірайта".
- Адзін год турмы... - Гэта вар'яцтва!
Мабыць, гэта жарт.
Супакойся, мама. Усё будзе добра.
Гэта расцягнецца яшчэ на 5 гадоў. Не хвалюйся.
Акруговы суд падкантрольны палітыкам. Па сутнасці - звычайная паслухмяная марыянетка.
Супакойся.
Не магу размаўляць зараз. Мне трэба паглядзець прэс-канферэнцыю.
Добра. Беражы сябе.
Акруговы суд абвясціў прысуд па справе TPB.
Мы ацанілі ўрон амаль у $4,5 млн.
А не пайшоў бы ты! Пасля гэтага ён атрымае добрую працу ў Галівудзе.
Гэта вар'яцтва!
Лепш не прыдумаеш.
У мяне няма зараз часу, таму я павінен адмовіцца.
Не, я адзін у Швецыі. Астатнія ў пустыні ці ў джунглях.
Не, у любым выпадку яны нас не адправяць у турму.
Па законах Швецыі яны не могуць...
...з намі што-небудзь зрабіць да таго, як мы не пададзім усе апеляцыі.
- Як мы гэта назавем? - LOL?
Для прыколу.
Калі б гэта быў фільм, то ў гэтым месцы героі
сустрэліся б з іх першай праблемай.
Над Малым-каратыстам спачатку здзекаваліся і білі.
І нас таксама зараз пабілі.
Дзякуй, Галівуд, што навучыў нас таму, што добрыя хлопцы ў канцы перамагаюць.
У агульнай складанасці яны хацелі 100 млн. шведскіх крон, так?
А атрымалі 30.
Яны маглі б атрымаць і міліярд, аднак гэта не мае ніякага значэння...
Мы не можам заплаціць і не збіраемся.
Гэты прысуд псуе мой настрой.
Няма ніякага шанцу на тое, што прысуд будзе абскарджаны.
Каб дабіцца кампенсацый, я гатовы перасекчы ручай, горны паток і нават Атлантыку.
Гэта вельмі шмат значыць - адстойваць сваю пазіцыю.
Важна аднавіць Швецыю як прававую дзяржаву.
Суддзя, які вёў справу TPB, абвінавачаны ў прадузятасці.
Людзі патрабуюць перагляду справы.
Мінулай ноччу я даведаўся пра навіны, якія сёння "узарвалі" СМІ.
Суддзя па справе TPB
з'яўляецца ўдзельнікам арганізацый, якія займаюцца справамі капірайта.
Арганізацый, да якіх належаць адвакаты просьбітаў.
Я быў у шоку, калі даведаўся аб гэтым.
- Чаму вы не сказалі пра гэта суду? - Добрае пытанне. Проста не сказаў.
Так, я ведаю, што ён думаў.
"Мае сябры будуць задаволеныя тым, што я раблю гэта дзеля іх."
Гэта глупства. Я не думаў, што судовая сістэма настолькі дрэнная.
- Ці было гэта правільным рашэннем? - Вырашаць іншым.
Гэта Томас, суддзя акруговага суда.
Ён з'яўляецца прадстаўніком Шведскай асацыяцыі капірайта.
Гэтым усе сказана.
Ён прадстаўляе Шведскую асацыяцыю прамысловых правоў.
У гэтых двух асацыяцый агульнае выданне - NIR.
А таксама ўсе юрысты, якія падтрымлівалі абвінавачванне:
Пітэр Даноўскі, Генрык Понтэн ды Моніка Вадстэд.
Усе яны - члены той жа арганізацыі.
Ен выглядае вельмі згубленым у свеце гэтых людзей.
З графічнага пункту гледжання гэта вельмі відавочна
Не магу сказаць, што ен прадузяты.
Але той факт, што ён утрымаў гэту інфармацыю,
робіць яго непадыходзячым у якасці суддзі па гэтай справе.
Прысуд пад пытаннем, бо суддзя можа быць прызнаны ў прадузятасці.
- Гэта мая пірацкая копія. - А ў мяне паразыт.
- Гэта вы Фрэдрык? - Так.
- Дзе вы працуеце? - IT. Інтэрнэт.
Згодна нашых традыцый і тутэйшых вясковых законаў,
вы павінны заплаціць за права быць заручоным.
І аб якой лічбе ідзе гаворка?
$6,000?
Калі ты адмовішся ад яе, мусіш заплаціць пасаг у двайным памеры.
Маецца на ўвазе $12,000. Згодны?
Калі ласка, пазнач сваё імя і падпішы.
Згодны з умовамі? Во і добранька.
-Смаката! -Прывітанне!
Калі б гэта не каштавала мне $12,000, я б разышоўся з табой.
Вось заўсёды так з гэтай Пірацкай бухтай - бязлад ды махлярства.
Тым панядзелкам прыйшло рашэнне акруговага суда г.Стакгольма,
дзе суддзя Норстром з'яўляецца старшынёй.
Black Internet, правайдэр TPB, павінен выйсці з гульні
калі ж яны працягнуць абслугоўванне і падтрымку TPB,
то за кожны дзень будуць атрымліваць $75,000 штрафа.
І тут пачалося сапраўднае пекла.
Добра, яны карыстаюцца прававымі інструментамі, ну а мы - тэхнічнымі.
Гэта падобна на бясконцую тактычную гульню з рознымі відамі ўзбраення.
Калі мы зразумелі, што TPB адключылі,
мы агледзеліся навокал: у нас заўсёды ёсць бэкапы.
Тады я зразумеў: Пірацкая партыя павінна стварыць уласнага правайдэра.
Пірацкая партыя працуе над рэдакцыяй законаў аб аўтарскіх правах, над свабодай інтэрнэту
і адкрытым доступам да культурных каштоўнасцяў.
Я разумеў, што калі наш хостынг будзе размяшчацца ў Пірацкай Партыі,
то з яго закрыццём скончыць існаванне і сама партыя.
А гэта значыць знікненне партыі, якая прадстаўляе Швецыю ў Еўрасаюзе.
Палітычная цэнзура на самым высокім узроўні.
Калі вашы сэрверы размешчаны ў Пірацкай партыі, то вы становіцеся палітычна абароненым.
І можна нават казаць аб дыпламатычнай недатыкальнасці.
Пасля некалькіх дзён высвятленняў, служба навін "Rapport" можа сказаць,
што Пірацкая партыя адказна за бяспеку сэрвераў WikiLeaks .
WikiLeaks альбо Пірацкая партыя паўтарылі тое, што яны зрабілі з TPB.
WikiLeaks атрымалі пратэкцыю палітычнай партыі,
а таксама частку агульнага інтэрнэт-канала.
Кожны артыкул WikiLeaks выкладаваўся на TPB, паколькі там няма цэнзуры.
Готфрыд ня дрэнна разбіраецца ў тэхнічных пытаннях і шыфраванні,
да таго ж, ён удзельнічаў у шматлікіх важных праектах.
Напрыклад, у "Collateral ***", які зрабіў WikiLeaks вядомымі.
"Паглядзіце на гэтых дохлых вырадкаў"
Джуліан вельмі паважае Готфрыда.
Памятаецца, Готфрыд сказаў: "У нас новы кліент - WikiLeaks".
"Ім неабходна падтрымка, яны ў цяжкім становішчы."
Упершыню я выйшаў з імі на сувязь, калі нам трэба было аплаціць рахунак.
Гэтым не было каму займацца, і заўсёды ўзнікалі пытанні...
Ніхто не трымаў у галаве гэты дурны нумар абанента.
І ніхто не жадаў абмяркоўваць нешта па тэлефоне.
У 2008 годзе я паляцеў у Швецыю, каб заплаціць наяўнымі грашыма.
Готфрыд заўсёды казаў, што не жадае прымаць грошы ад WikiLeaks.
Я злятаў туды, заплаціў за адзін год, і крыху наперад.
Са мной быў і Джуліан. Ён таксама прыляцеў.
І мы дамовіліся аб сустрэчы з Готфрыдам, каб перадаць грошы.
Гэта было адно з самых незразумелых здарэнняў у маім жыцці.
Ён прыехаў у гатэль і пакінуў кагосьці ў машыне на вуліцы.
Яшчэ ў іх была дамова, што Готфрыд будзе стаяць каля вакна.
Таму ён застаўся ў холле.
Гэтыя даўгія чорныя валасы... Увогуле, выглядаў ён...
- Дзіўна! Чорт забяры. - І быў нібыта не ў сабе.
І кожныя 30 секунд азіраўся каб праверыць, ці ў машыне той хлопец.
А Джуліан і я стаялі недалеч, і думалі ў асноўным аб тым,
куды пайсці патусавацца ці нешта падобнае.
Ну і мы спыталі яго, ці жадае ён падняцца ў пакой.
А ён: "Не, я не магу". Ён пастаянна круціўся на месцы.
Ніколі не чуў аб гэтым.
Мы перадалі яму кэш, ён скокнуў у машыну,
і яны паехалі, а мы нават трохі разгубіліся...
Так адбылася наша першая сустрэча з PRQ.
Шчырае прывітанне Пітэру Зандэ.
Адразу запытаю. Гэта ты той злодзей, які разбурыў усю індустрыю?
Хацеў бы я мець да гэтага дачыненне, але ж... Выбачайце. Яны самі сябе знішчылі.
- На цябе заведзена справа. - Усяго адна?
Не маю ўяўлення колькі канкрэтна, але аб гэтым пачынаюць гаварыць.
У вас жа ёсць ідэя: Flattr.
Гэта ідэя - вынік нашых дыскусій падчас таго, калі мы займаліся TPB.
У нас ёсць два бакі. Адзін кажа, што спампаванне - гэта добра.
Другі - што яны не могуць зарабіць грошы на інтэрнэце.
- І нічога не адбываецца. - Можаш патлумачыць, як працуе Flattr?
Вы праходзіце рэгістрацыю як карыстальнік і пераводзіце пэўную суму на акаўнт.
Вы самі вырашаеце, колькі грошай жадаеце выдаткаваць за месяц.
Затым вы бачыце кнопкі Flattr. Яны выглядаюць накшталт "лайкаў" Facebook.
Калі Вы націсніце на такую кнопку, сістэма будзе памятаць гэта да канца месяца.
Напрыканцы месяца фіксуецца колькасць клікаў,
і вашы сродкі прапарцыянальна размяркоўваюцца між імі.
- І куды ідуць грошы? - Аўтарам.
Вось і уся ідэя.
Сёння ў Апеляцыйным судзе распачаўся судовы працэс у адносінах TPB.
Паціснем сёння адзін аднаму рукі яшчэ раз.
- Яны ж там усе паехаўшыя, так? - Я змакрэў.
Аўтамабіль у арэнду каштуе $400 за тыдзень.
А той я набыў за $600. І ездзіць на ім буду 6 тыдняў.
- Гэта законна? - Безумоўна. Я нават падаткі заплаціў.
Наконт квіткоў за паркоўку я ўвогуле не турбуюся: я ўжо і так павінен заплаціць каля $7 мільёнаў.
Апеляцыйны суд, калі ласка.
- Ці прыйдзе Готфрыд? - Вельмі сумняваюся.
- Калі толькі ён не тэлепартуе сябе. - Добра.
Раніцай ён пісаў, што знаходзіцца ў інфекцыйнай лякарні ў Камбоджы.
Тады і сапраўды, мала верагодна, каб ён прыйшоў.
- Ці "вісяць" на табе яшчэ якія-небудзь справы? - Толькі грамадскія.
- Штрафы і таму падобнае. - І колькі іх?
Адзін у Італіі, адзін у Галандыі...
Адзін у Даніі, за які нас нават не выклікалі, і адзін у Нарвегіі.
Кувэйт, Ірландыя. Штосьці яшчэ?
А што самае галоўнае?
Я лічу, што самае галоўнае - пабачыць, якім наша грамадства павінна быць.
Не толькі законы, якія дапамагаюць вялізным кампаніям зарабляць яшчэ больш.
Як вы сябе адчуваеце? Яшчэ 8 дзён наперадзе.
Вельмі таскліва, бо мы толькі глядзім відэа.
Вы жадалі адказваць за сябе самі, але вам не дазволілі, так?
Я лічу, што новая судовая сістэма вельмі дрэнная.
Ты не можаш дадаць новы матэрыял. Нават не патрэбна прысутнічаць у судзе.
Яны могуць узяць старую інфармацыю і адштурхвацца ад яе.
Гэй, дзякую, што прыйшоў!
- Як сябе адчуваеце? - Не вельмі, захварэў.
Тады якога хрэна ты паціснуў маю руку?
- Ён таксама хворы. - Што здарылася?
Застудзіўся і вокавая інфекцыя. Яшчэ не спаў усю ноч.
Я толькі што атрымаў СМС ад мамы Готфрыда.
Яна паведаміла, што ён яшчэ ў Камбоджа.
Яна напісала, што ён сапраўды хворы.
У яго і дагэтуль былі праблемы.
Калі глядзіш на яго, здароўе - гэта не першае, пра што думаеш.
- Над чым Вы сёння працуеце? - Я кірую сайтамі.
У Камбоджы ці ў Тайландзе?
Пры наяўнасці інтэрнэту вы можаце працаваць у любым месцы.
Паколькі падсудныя працягвалі кіраваць сайтам нават пасля вынясення прысуда,
пракурор Розвол абвінаваціў іх у невыкананні распараджэння суда.
І жадае, каб усім чатыром быў назначаны адзін год турэмнага зняволення.
Прапускаючы кампутар знаходзіцца ў дата-цэнтры Пайанэн, там жа, дзе і партыя піратаў.
Пайанэн такі ж пазёр, як і Apple.
Гэты кампутар злучае сайт TPB з інтэрнэтам.
А ўсё астатняе адбываецца дзесьці на заднем фоне,
на сапраўдных і схаваных сэрверах.
Зараз мы накіроўваемся да сапраўднай гары.
Дарагі столік.
- 6 ядраў? - 12.
4 працэсары з 12 ядрамі.
Вось гэта - Пірацкая бухта. І больш нічога.
Мы кіруем прадукцыйным карабелем.
Дзе зараз знаходзяцца людзі, якія кіруюць сайтам?
Не ведаю. Спытайце ў Пірацкай партыі, яны адказваюць за канал.
Але з таго часу, як мы перадалі кіраванне сайтам, ужо адзін ці два разы змяніліся ўладальнікі.
У судзе нам не хапала падтрымкі з боку Пірацкай партыі.
- Аўтобусы, усе справы. - Аўтобусы належылі Пірацкаму камітэту.
Гэта быў Пірацкі камітэт? Усе гэтыя трубы, сцягі і ўсё такое.
Такое адчуванне, што яны забылі пра нас.
Ідэя пірацкага руху - барацьба за свабодны абмен файламі -
ужо проста больш не прызнаецца.
Усё гэта было несур'ёзна. Я ніколі не лічыў, што гэта доўга праіснуе.
- Яны мне не патрэбны. - Вы не павінны іх падпісваць.
Вам уручылі іх згодна закону.
І што гэта азначае?
- Я не магу прымусіць вас падпісаць іх. - Не можаце.
- Але ж вам іх уручылі. - Хто вы?
- Я служачы, які уручае позвы. - Маглі бы вы паказаць свой ID?
Апошніх 4 лічбы?
- Вам было б лепей кінуць курыць. - Ад мяне пахне?
Для мяне гэта таксама стрэс.
- Адчуваеце сябе вінаватым, робячы гэта? - Можна сказаць і так.
- Але ж вам добра плацяць? - Не.
- Навошта вы гэта робіце? - Гэта мая праца.
Ці ёсць у вас дзеці? Тады я яшчэ магу зразумець. Знайдзіце лепшую працу.
Я думаў пра гэта.
- Гэта ад Даноўскага? - Я не ведаю, аб чым яно.
- Такім чынам, вы не ведаеце, адкуль яно прыйшло? - Галандыя.
- Добра. Поспехаў вам. - Дзякую. Вам таксама.
- Ну і праца ў яго. - Мне яго шкада.
А мне не. Ён падобны на жанчыну-кантралёра.
Бачыў дыскусію па тэлебачанню?
Адна дзяўчына сказала: "Сэнс гэтага не ў тым, што моладзь жадае парушыць закон -
у іх проста іншы спосаб спажывання".
"Яны проста жадаюць такім чынам спажываць фільмы і музыку."
"Не трэба іх праследаваць; замест гэтага рынак павінен к ім прыстасавацца."
Жыццё лепш за інтэрнэт.
Вось гэта сапраўды радыкальнае меркаванне.
Пасля "халоднай" вайны ім патрэбны былі ворагі,
і такія, якіх нават немагчыма забіць.
Тэрарызм, пірацтва і наркотыкі.
Відавочна, што ў правайдэра PRQ ёсць кліенты,
якія, як кажуць некаторыя, маюць дачыненне да тэрарызму, пірацтва і наркотыкаў.
Гэтага нельга адмаўляць.
Мяркую нават, што кліент мае дачыненне да усіх трох адначасова.
Напэўна, вы маеце на ўвазе Готфрыда Свартгольма Варга!
Ён пірат і наркаман.
І калі вы з ім размаўляеце, вам нават робіцца трохі страшна.
Вы можаце назваць яго талібам.
Я толькі вярнулася з Камбоджы, дзе была тры месяца.
Мяне сапраўды непакоіць здароўе Готфрыда.
Не жадаю шмат размаўляць на гэту тэму..
Ён не ўжываў пастаянна накотыкі.
Час ад часу, асабліва, калі здараліся дэдлайны.
Калі яму трэба было нешта рабіць па сваей працы, у яго ўзнікаў стрэс.
І ў гэтыя моманты ён ужываў іх вельмі шмат.
Я не магла проста стаяць і глядзець на гэта.
Я ўжо раней бачыла сваіх сяброў, якія спрабавалі спыніць ужыванне наркотыкаў.
І гэта...Што я магу сказаць? Гэта цяжка.
Наўрад ці вы б пажадалі, каб ваш сябр прайшоў праз гэта.
- Што мы будзем рабіць? - Будзем граміць расізм!
- Калі? - Зараз!
- Калі, калі, калі? - Зараз, зараз, зараз!
- Што мы будзем рабіць? - Будзем граміць расізм!
Броўкеп (Пітэр) - чортаў "левы" вегетарыянец і сучы ўблюдак.
І паколькі ён мае дачыненне да TPB, то ён крут?
- Адзін ён дае інтэрвію. - І ўсё роўна ён сука.
Ён робіць гэта, каб спадабацца бабам.
Яму трэба выцягнуць сябе з сваёй дупы і ўзяць сябе ў рукі.
І калі ён вып'е трохі піва, то становіцца самым надакучлівым чалавекам у свеце.
Праблема ў тым, што пару піва ён прапускае практычна штодзень.
Ці няма тут якой-небудзь сувязі з "правымі" партыямі Швецыі?
Карл Ландстром - адзін з падсудных -
раней быў "правым" экстрэмістам.
Ён нарабіў шмат гаўна. Аднак, урэшце,
ён ажаніўся на габрэйскай дзяўчыне. І цяпер ў яго чатыры дзіцяці.
Трэба было называць яго "правым" экстрэмістам 10-20 год таму.
Зараз я б так не стаў яго называць.
Ён такі ж ксенафоб, як і я.
Кожны раз, калі мяне збіваюць ці рабуюць, гэта справа рук эмігрантаў.
І пад эмігрантамі я разумею не фінскіх эмігрантаў у семнадццатым пакаленні.
А разумею менавіта гэтых чортавых эмігрантаў.
Што я магу сказаць? Калі справа датычыцца гэтых рэчаў, то ён проста тупы.
Ён сам ніколі не думаў. Ён кажа тое, што кажуць яго бацькі.
Ён проста алкаголік і расісцкая свіння.
- Але я па-ранейшаму яго люблю. - І ведаеш што?
Усе імэйлы, звязаныя з судовым працэсам TPB, прыходзяць ад Анаката.
Анаката-які-хер-ведае-як-зашыфраваць-свой-кампутар!
Нават мы с Пітэрам шыфрывалі свае імэйлы, але толькі не Готфрыд.
Готфрыд - самы тупы чалавек за ўсю гісторыю IT.
Так, Пірацкая бухта - гэта сапраўды крута!
У мяне села батарэя.
Здзіўлены тым, што тут няма камер.
- Так, сёння апошні дзень. - Урэшце! Я еду дамоў.
- Вы можаце іх выкінуць. - У любым выпадку вам іх уручылі.
Гэта трапіць на Юц'юб?
- Вы можаце іх выкінуць. - Вы самі гэта зробіце.
- Вы не зможаце прымусіць мяне ўзяць іх. - Вам іх усё роўна ўручылі.
Гэта вы кінулі дакументы.
Ну ўсё!
Я хачу спаць.
Сабадзі!
Калі мяне заўтра апраўдаюць, я засуджу іх на мільёны.
Міліярды! Не меньш!
Мы не можам быць хужэйшыя за тых, з фантастычнымі лічбамі. Я прызямліўся ў Швецыі ў суботу.
Дапамагаю ўсталёўваць новыя сэрверы WikiLeaks ў сэрвернай зале.
Усе пакінулі WikiLeaks, акрамя Джуліана і, магчыма, Анаката.
Таму што ён як б закаханы ў Джуліана.
Тваю маць! Ты, дупа, уключай павароты, калі паварочваеш!
Чорт пабяры!
- Як ты? - Я ў парадку.
Прыемна бачыць цябе зноў. У цябе ўсё добра?
Гэтыя людзі ведаюць, што здарылася ў тваім жыцці сёння?
- Не. - Нават твая жонка?
Так.
Я не ведаю. Для Фрэдрыка гэта лёгка. Ён можа проста не вяртацца дадому.
Что ты маеш на ўвазе? Я не планую вяртацца дамоў.
Я сапраўды не ведаю. Не маю аніякага паняцця.
Я вагаюся. Але я не буду прызнаваць сваю віну.
Я магу адсядзець у турме. Але навошта рабіць гэта, калі я не павінен?
У цябе няма ніякіх прычын рабіць гэта.
Азірніся навокал. Чаму бы мне не застацца тут яшчэ на 5 гадоў?
Цябе не могуць пасадзіць за тое, чаго ты не рабіў.
Гэта проста спасылка да палітыкі.
Я не хачу стаць пакутнікам.
Але я не думаю, што буду асуджаны.
Пастукаем па дрэве... Пажывём - пабачым.
Ваша здароўе!
Піўны чалавек!
Ты збіраешся напіцца ад шчасця ці гора?
Магу я адказаць табе праз 12 хвілін?
Гэй! Мы толькі што сінхранізаваліся. Думаю, што гэта прадвесце.
Толькі не тармазі!
"Калі заснавальнікаў TPB апраўдаюць, гэта стане пабедай свабоднага інтэрнэту."
Паглядзі на маю вокавую інфекцыю.
"Пірат Готфрыд Свартгольм Варг перадаў медыцынскую заяву."
Готфрыд Сазалм быў "хворы".
"...скарочаны, але была павялічана сума кампенсацый." Нас асудзілі.
Нас асудзілі. Domstol.se. Гэта спам.
Скапіруй спасылку. Спасылку ўнізе!
"Апеляцыйны суд ліча, што садзейнічанне падсудных даказана."
"Фрэдрыку Нэйі далі 10 месяцаў турэмнага зняволення, Пітэру Зандэ - 8,
а Карлу Ландстрому - да 4 месяцаў."
- А што Готфрыд? - Ён не пры справах.
Правільна.
Сума кампенсацый павысілася з $4,5 мільёнаў да $6,6.
Ну...Мы прайгралі. Чортавы ідыёты.
Я тэлефаную маці.
Прывітанне. Я толькі хацеў сказаць, што нам скарацілі тэрмін.
Але мы будзем абскарджваць. 8 месяцаў замест года.
Я толькі хацеў патэлефанаваць і паведаміць гэта. Таму не хвалюйся.
Я павінны прачытаць 59 старонак.
Добра, цудоўна. Беражы сябе.
Сраныя ідыёты.
- Інтэрнэт толькі што загінуў. - Д'ябл! Сапраўды.
Сраная Windows!
Закон аб іскавай даўнасці на 5 гадоў.
Яны не змогуць выдаць міжнародны ордэр на арышт.
Я магу сядзець тут і драчыць напрацягу 5 гадоў. І буду.
Ты збіраешся мастурбіраваць 5 гадоў? За адзін прысест?
Я буду рабіць перапынкі.
І гэта значыць, што інтэрнэт крыміналізаваны.
Яны зрабілі інтэрнэт местам, дзе адбываюцца злачынства.
Нас нават яшчэ няма ні на BBC, ні на CNN. Гэта злуе мяне! Гэй!
Думаю, што нам трэба звыкнуцца з тым фактам, што мы нікому больш нецікавыя.
- Бухта! - Калі зноў з'явіцца інтэрнэт?
Мабыць, праз 2 гадзіны. Калі нам пашанцуе.
Паважаныя сябры!
Сення мы сустрэліся, как абмеркаваць
адно за найбольш актуальных пытанняў, якое паўстала ў Еўрапейскім Парламенце.
Дзякую, што запрасілі мяне сюды. Гэта вельмі смела.
Доўгі час я быў стрэмкай у задніцы для індустрыі капірайту.
Я з'яўляюся адным з прадстаўнікоў TPB.
TPB - наібуйнейшая сістэма па абмену файламі ў свеце.
Яна ў 10 разоў буйнейшая за Napster у час роквіту, і працягвае свой рост.