Tip:
Highlight text to annotate it
X
Вікіпэдыя — некамэрцыйны сайт, але займае 5 месца ў сьвеце. Усе артыкулы Вікіпэдыі пішуцца добраахвотнікамі.
Мы бы хацелі пазнаёміць вас зь некаторымі зь іх...
Я з Нэпалу
Я з Іраку
Я зь Індыіі
Я з Байрама, Нью-Джэрзі
Я жыву ў Бірмінггэме, Ангельшчына
Чыкага, Ілінойс — Ля-Пас, Балівія — Найробі, Кенія
Куала Лумпур, Малайзія — Мілян, Італія — Паўднёвая Афрыка
Польшча — Японія — Армэнія
Бразылія — Расея — Батсвана
Ізраіль — Узбэкістан — Ганконг
Істанбул — Мэксіка
Чатануга, Тэнэсі
Калі я далучылася да Вікіпэдыі ў 2008, я стварыла шмат артыкулаў.
Адзін зь іх, як памятаю, быў пра спадарыню, яе імя было Мар’ям Нуар.
Артыкула пра яе ў нас не было, таму... гэта і быў мой першы артыкул.
Я пра яго і забылася потым! Гады два або тры пазьней,
Я напаткала гэты артыкул. У мяне быў шок.
Артыкул прачыталі больш як 100 000 чалавек.
Яны выкарыстоўвалі яго, чэрпалі зь яго зьвесткі. Яны знайшлі яго,
і ствараецца ўражаньне, бы ты паўплывала больш як на сто тысячаў людзей.
Мне было вельмі страшна, калі я націснула кнопку «Рэдагаваць» упершыню.
Я думала: «Божухна, я ж усё зламлю тут! У мяне ня выйдзе! Я не змагу!»
Вікіпэдыя — гэта «open source» — кожны можа падаць сваю ідэю,
а хтосьці іншы прыйдзе і зробіць усё, каб тая ідэя зазьзяла.
Тысячы людзей працуюць кожны дзень, кожную гадзіну, кожную хвіліну, каб палепшыць Вікіпэдыю.
Галоўная заслуга гэтага — добраахвотніцтва. Гэта ўнікальны спосаб дапамагчы.
Вікіпэдыя зьбірае разам і прафэсіяналаў, і аматараў, захопленых пэўнай тэмай.
Людзі з рознымі меркаваньнямі нарэшце пачынаюць супрацоўнічаць.
Тое, на што здатная, на вашую думку, толькі буйная інтэрнэт-карпарацыя,
робяць валянтэры, такія як я.
Нельга проста сказаць: «Файна, я маю рацыю, а ты — не, вось мая вэрсія артыкула!»
Калі ўзьнікае праблема неаб’ектыўнасьці,
то нехта хутчэй ужо пазначыў гэта, а калі не, то я сама магу гэта зрбіць.
Гэтую пазнаку пабачаць сотні і тысячы людзей
і праблему вырашаць.
І ўсё ж я націснула тую кнопку і
Бух! — Дзьверы зачыняюцца, усё было цудоўна.
Першым маім артыкулам быў артыкул «Імавернасьць».
Першым маім артыкулам быў артыкул «Імавернасьць».
Адным з галоўных артыкулаў, якія я напісаў у Вікіпэдыі,
быў артыкул пра колата-рэзаныя раны.
Я пішу пра рыбную лоўлю нахлыстам,
гісторыю Мантаны, гісторыю Нацыянальнага Парку Елаўстоўн.
Незапатрабаваныя с/г культуры. Шахматысты. Біяразнастайнасьць.
Ваенная гісторыя. Гісторыя Армэніі. Гісторыя Рыму.
Судзьдзі. Сувязь. Біяграфіі. Футбол.
Ірляндыя. Пэнсыльванія. У асноўным фатаграфія.
Pink Floyd. Выпечка, я люблю пячы.
Ядзерная зброя і радыяактыўнасьць
і горны каякінг. 00:02:52,201,00:02:56.000 Уся інфармацыя, якая ёсьць у доступе, неяк раскіданая паўсюль,
мы жа зьбіраем яе ў адным месцы.
Мы даем вольныя веды кожнаму,
на іх роднай мове, каб яны ёю скарысталіся.
Выйграюць усе — і бедныя і багатыя.
Камэрцыйныя кампаніі маюць іншыя памкненьні і іншыя патрабаваньні.
У Фундацыі «Вікімэдыя» я не атрымліваю заробку, нават не пакрываю ўласныя выдаткі.
Я мяркую, што вельмі важная магчымасьць сказаць адкрыта:
«Слухайце, калі я прашу грошаў, я прашу іх не для сябе.
Я прашу ў вас грошаў для Фундацыі, якая складаецца зь людзей, што падтрымліваюць гэтую дзівосную супольнасьць, часткай якой я зьяўляюсь».
Я мяркую, што Вікіпэдыя дала мне шанец сапраўды зьмяніць сьвет.
Можаце лічыць гэта інвэстыцыяй у будучыню, будучыню вашых дзяцей.
Дзякуем вам!
Зьмест гэтага відэа даступны на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons Attribution-ShareAlike v3.0 (http://creativecommons.org/licenses/by-sa/3.0), пакуль ня сьведчыцца іншае. Аўтар: Victor Grigas, Wikimedia Foundation. Меркаваньні, выражаныя ў гэтым відэа, зьяўляюцца меркаваньнямі толькі асобаў, якія іх агучылі, і не абавязкова адлюстроўваюць палітыку і пазыцыю нейкай кампаніі, арганізацыі або ўстановы, да якой можа належыць асоба. Ліцэнзія Creative Commons не пакрывае гандлёвыя знакі і лягатыпы Фундацыі «Вікімэдыя» ці любой іншай арганізацыі. Гандлёвыя знакі Вікімэдыі і лягатыпы, улучна зь лягатыпам «Вікіпэдыя» ў выглядзе шара з пазлаў, зьяўляюцца зарэгістраванымі гандлёвымі знакамі Фундацыі «Вікімэдыя». Для атрыманьня падрабязнай інфармацыі завітайце на старонку Trademark Policy (http://www.wikimediafoundation.org/wiki/Trademark_Policy), ці напішыце нам: trademarks@wikimedia.org.
Гэтае відэа апублікаванае на ўмовах ліцэнзіі Creative Commons.
Як і Вікіпэдыю, вы можаце капіяваць яго, зьмяняць і дзяліцца ім. �