Tip:
Highlight text to annotate it
X
[Відэазварот]
Прывітанне паважаныя падпішчыкі і тыя, хто бачаць мяне ўпершыню
Мяне клічуць Дзіма і гэта мой спецыяльны відэазварот.
Нагода дадзенага відэазварота вельмі простая
Мне хочацца адрадзіць канал, на якім вы глядзіце гэтае відэа
Каб ён быў паспяховы і квітнеў.
Але як бы сільна мне гэтага не хацелася, мне не зрабіць гэтага бяз Вас.
Так-так, бяз Вас. Таму што мне трэба ведаць, што Вам цікава і што Вы хочаце бачыць на гэтым канале.
Калі дазволіце, невялічкая перадгісторыя.
За апошнія 4 месяцы мне напісала роўна 5 чалавек з просьбай аб аднаўленні канала.
Некаторых з гэтых людзей я адкрыта ня ведаў і калі я ў ніх спытаў:
- Пачакай, сябра, ну а хто ты такі?
Яны мне адказалі:
Ды як хто? Ды як хто?! Lando, я ж твой самы галоўны фанат, я глядзеў табе з першага выпуску.
Я, калі сумленна, быў прыемна ўражаны,таму что думаў,
што мае гледачы гэта абсалютна выпадковыя людзі...
Якія наўздагад уключылі мае відэа...
- О, новае відэа, у Інтэрнэціке. Што гэта за відэа...
Паглядзелі іх...
Цікава... Ну лайк пастаўлю...
І паспяхова забылі...
Добра... Гэта закроем-на...
Ма! Можна я гуляць з пацанамі пайду? Да зрабіў я ўрокі! Ну Ма!
Але нягледзячы ні на што я адказваў ім, што нічога не буду аднаўляць.
Не, сябра, у мяне ўжо няма ні сіл, ні часу, ні жадання займацца Belreview,
ды і наогул я бясталентнасць...
Аднак нядаўна, паглядзеўшы на сваіх калег, мне стала зайздросна!
Таак, паглядзім, што там у нас у Інтэрнэце...
[Урра, у мяне ўжо цэлых 3000 падпішчыкаў! Усім вялікі дзякуй! Заставайцеся са мной!]
Пачакайце... А як гэта так? Ну... Ну добра...
[Дзякуй, паважаныя падпішчыкі! Дзякуючы Вам у мяне ёсць новы комп! Не забывайце падпісвацца!]
Пачакайце... А як гэта ў яго так? А чаму ў мяне ня так? Мне цікава...
І мне раптам нечакана захацелася аднавіцца.
Але для адраджэння патрэбны цікавы праэкт.
Мая спецыфіка ў тым, што ў мяне многа ідэй для рэалізаціі, аднак ня ўсе яны ў мэйнстрыме.
А хочацца зрабіць нешта папулярнае, каб і Вам было цікава глядзець, і мне было ня сумна працаваць.
Таму я пачаў думаць.
Я думаў і думаў...
Перабіраў старыя праэкты...
І спрабаваў сфармаваць новыя...
- Не, ізноў ня тое!
[Крык]
Сярог, прабач... Я... Сільна балюча?
Беспаспяхова...
Цьфу-ты! Да ну яго да чорта! Пайду лепей рабіць агляды на MyLittlePony! Чаго я думаю, сапраўды...
І тады мне прыйшла ідэя запісаць Відэазварот.
Бо чым нешта прыдумляць для гледача, лепей спытаць яго, чаго ён хоча, і зрабіць гэта!
[Відэазварот]
Паважаныя сябры! Мы пачынаем адбор тэматыкі новага праэкта для Belreview.
[Новы праэкт Belreview] Вашай увазе падаюцца чатыры варыянта.
Варыянт А: Гумарыстычны праэкт
Дадзеным праэктам можа быць скетч-шоу, стэнд-ап ці проста сатырычны агляд.
Варыянт В: Давайце пагуляем
Праэктам у гэтай сферы можа быць праход гульні, let's play у гульні ці проста агляд на гульню.
Варыянт С: Minecraft
Такім праэктам можа быць агляд новай версіі Minecraft, праход Minecraft, праход карт Minecraft - увогуле ўсе, што звязана з Minecraft
І Варыянт D: Агляд.
Такім праэктам можа быць усё што заўгодна, звязанае з аглядамі: ад аглядаў новых фільмаў і музыкі да аглядаў зубных шчотак ды гамбургераў.
Для таго, каб прагаласаваць, у каментарах да гэтага відэа Вам трэба напісаць наступнае:
Слова "Варыянт"
Затым літару абранага Вамі варыянта адказа.
Таксама пажадана напісаць, чаму менавіта гэты варыянт адказу Вы абралі [Люблю гэты жанр]
Галасаванне будзе весціся роўна тыдзень з моманту запампоўкі гэтага відэа.
А таксама весціся яно будзе толькі ў каментарах да гэтага відэа на YouTube!
Таму калі Вы глядзіце гэта відэа ў сацыяльных сетках, то ў апісанні будзе дададзена спасылка на гэта ж відэа на YouTube.
Там Вы зможаце прагаласаваць.
Ну, чаго ж Вы чакаеце? Прагаласуйце прама зараз!
На гэтым усё!
У канцы хацелася б сказаць, што калі вам падабаецца ідэя адраджэння
то нядрэнна было б паставіць лайк пад гэтым відэа і падпісацца на наш канал.
На гэтым сапраўды ўсё, дзякуй за увагу, ну і, спадзяюся, да сустрэчы!
Падпішыся на канал!