Tip:
Highlight text to annotate it
X
Мы запыталіся ў 50 праваабаронцаў, як яны пераўтвараюць інфармацыю ў дзеянне
і мы запыталіся, што для іх азначае інфа-актывізм
Інфа-актывізм азначае доступ да тэхналогій
і выкарыстанне тэхналогій для стварэння і распаўсюджвання інфармацыі
дэмакратычным і адкрытым для ўзаемнага ўдзелу спосабам
Перадача інфармацыі дапамагае людзям прымаць свядомыя пастановы
дапамагае ім мабілізавацца і матываваць свае супольнасці
і таксама дапамагае ўзбудзіць надзею
у сітуацыі, калі здаецца, што гэта адзінае, што ў цябе засталося
Людзі, якія не мелі доступу да сучасных тэхналогій
для перадачы і развіцця сваіх ідэй,
цяпер атрымалі сапраўды цудоўны доступ
Мы маем такія выдатныя сродкі як Інтэрнет і мабільныя тэлефоны,
каб распаўсюджваць паведамленні вельмі хутка
А цікавыя пасланні распаўсюджваюцца яшчэ хутчэй
Дзеянні павінны канцэнтравацца на людзях. Павінны заангажоўваць іншых ўдзельнікаў
І розныя інструменты камунікацыі павінны выкарыстоўвацца стратэгічна
Гэта звязана з новым прасторам, які адкрыўся дзякуючы Інтэрнету,
таксама новым СМІ
больш танным формам лічбавай тэхналогіі
такім як відэа ці іншым платформам, напрыклад, онлайн публікацыям
І гэта тычыцца выкарыстання ўсіх гэтых новых прастораў
каб займацца, ведаеце, старамодным актывізмам
заангажаванне
творчасць
узаемадзеянне
мабілізацыя
стварэнне кантактаў паміж людзьмі
з удзелам многіх
даступна
натхнёна
супольна
супраца
дзеянне
змена
10 тактык
каб пераўтварыць інфармацыю ў дзеянне
фільм падрыхтаваны
Калектывам Тактычных тэхналогій
Інфармацыя – гэта сіла
Яна можа павысіць веданне аб сітуацыі, палепшыць жыццё
раскрыць карупцыю і парушэнні правоў
а пры эфектыўным выкарыстанні ў кампаніях
прыносіць роўнасць і справядлівасць.
Інфа-актывізм – гэта, калі праваабаронцы выкарыстоўваюць інфармацыю
як першасны сродак дзеля дасягнення перамен.
Гэта, калі мы пераўтвараем інфармацыю ў дзеянне, каб пераадолець праблему.
Інфа-актывізм – гэта выкарыстанне інфармацыі і сродкаў камунікацыі
дзеля станоўчых грамадскіх перамен.
Вось дзесяць тактык
на прыкладзе паспяховых кампаній з усяго свету
якія вы можаце выкарыстоўваць, каб пераўтварыць вашу інфармацыю ў дзеянне
10 тактык
каб пераўтварыць інфармацыю ў дзеянне
Мабілізацыя людзей вакол важнай для іх справы
патрабуе моцнага паслання, дакладных мэтаў і добрага плану.
Відэа – гэта магутны сродак, які можа згуртаваць людзей,
каб пачаць дзейнічаць.
Мы навучаем супольнасці рабіць відэафільмы і
ў адным з рэгіёнаў, дзе мы праводзім навучанне,
быў створаны фільм аб правах на зямлю ў феадальнай частцы Гуджарата
і ўсе фільмы звычайна скончваюцца заклікам да дзеяння.
Такім заклікам у гэтым фільме было
стаць на абарону ўласных правоў і патрабаваць зямлю.
Відэа – гэта добры сродак, бо, я думаю, што шмат якія супольнасці непісьменныя
ці не маюць доступу да іншых формаў тэхналогій, такіх як, напрыклад, Інтэрнет.
У гэтым сэнсе, я думаю, відэа з’яўляецца выдатным сродкам,
каб звярнуцца да падобных супольнасцяў,
бо вы бачыце тое, што адбываецца, на ўласныя вочы і
гэта мае сапраўды вялікае ўздзеянне.
У выніку паказу фільма ў прыкладна 25 вёсках
каля 700 асоб выйшлі на вуліцы
і скіравалася да мясцовай адміністрацыі, каб скласці скаргі, што яны
не мелі ўдзелу ў размеркаванні зямлі.
Хоць заява пакуль яшчэ разглядаецца, факт, што 700 асоб
сабраліся разам і выйшлі на мітынг, быў вялікай справай
Гэта адзін з найбольшых уплываў, які мы дасягнулі.
Онлайн платформы, такія як сайты сацыяльнай сеткі,
могуць выкарыстоўвацца як віртуальная прастора для сустрэч
для людзей, заклапочаных нейкай праблемай ці справай.
Рэбека Сааб Сааде выкарыстоўвае Facebook у сваёй працы
з лесбіянкамі, бі- і транссексуальнымі жанчынамі ў Ліване.
З-за вялікай папулярнасці Facebook’у ў Ліване
арганізацыі, з якімі супрацоўнічае Рэбека, могуць
звязвацца з вялікай колькасцю людзей, якія змагаюцца супраць дыскрымінацыі
і грамадскага ўціску.
Але выкарыстанне папулярных грамадскіх сетак кшталту Facebook
мае свае недахопы.
Калі я працавала з маргіналізаванымі групамі, сітуацыя была іншай, бо
ціск быў у асноўным грамадскім, і праблемай было выключэнне з грамадства.
Таму мы павінны былі прыдумаць, як выкарыстоўваць гэты вельмі папулярны ў Ліване сродак,
каб не пашкодзіць іх бяспецы ці ананімнасці.
Што мы зрабілі: мы стварылі вельмі “самотны” профіль,
які не мае ніякіх сяброў, які змяшчае толькі базавую інфармацыю:
лагатып, назву арганізацыі, краіну і тое, чым мы займаемся,
г.зн. лесбіянкі ці транс- у Ліване.
Ідэя гэтага профілю – гэта, у прынцыпе, не стварэнне грамадскіх сувязей.
Гэта проста дапамога жанчынам ці кожнаму, хто шукае падтрымку для лесбіянак у Ліване,
каб прывесці іх на наш веб-сайт. Ён мае спасылкі на наш веб-сайт.
І мы маем профілі на розных сайтах, але ў гэтым і задумка. Ідэя ў тым, каб заўсёды
рэкламаваць, як мага больш даступна, і скіраваць іх да нашага веб-сайту.
Працуючы з такімі маргіналізаванымі групамі, з якімі я працую,
мы зразумелі, што Facebook зусім не канфідэнцыйная прастора.
Не важна, што ты спрабуеш зрабіць, гэта не адбудзецца ў таямніцы.
Так, калі, напрыклад, мы арганізоўваем групу, да якой далучаецца шмат дзяўчат, адразу ясна
што гэтыя дзяўчыны – лесбіянкі, хутчэй за ўсё.
Таму мы павінны былі знайсці вельмі
хітры спосаб, каб не звязваць нікога з намі.
Кампанія “Ружовыя Чаддзі” ў Індыі таксама паказала
“за” і “супраць” карыстання Facebook’ам.
“Чаддзі” азначае “трусы” на хіндзі
Кампанія “Ружовыя Чаддзі” была створана ў адказ на тое, што на жанчын нападала
правая палітычная групоўка Шрі Рам Сена толькі за тое,
што іх бачылі, як яны пілі алкаголь у барах.
Група “Ружовыя Чаддзі” мабілізавала 16 000 асоб,
якія далучыліся да кампаніі ўсяго за тры дні,
а праз некалькі месяцаў яны дасягнулі лічбы больш за 50 000 сяброў.
У шакуючым інцыдэнце паліцыі звычаяў...
хуліганы гвалтоўна напалі на дзеўчын, якія былі ў бары..."
Шмат са здымкаў з гэтага нападзення перадаваліся па тэлебачанню па ўсёй краіне,
і шмат жанчын і іншых людзей было вельмі раззлаваныя тым, як да жанчын
ставіцца Рам Сена.
Гэта ўсхавалявала онлайн групу, выклікала злосць і абурэнне,
якое трэба было выразіць.
Адным з адказаў было паслаць ружовыя чаддзі Прамоду Мутхаліку.
СМІ надалі шмат увагі гэтаму дзеянню,
і ў адказ першымі яго словамі было абяцанне выслаць ружовыя сары,
бо ён хоча прыкрыць нашу распусту
чым-небудзь прыстойным, такім як сары.
Кампанія “Ружовыя Чаддзі” была абсалютна паспяховай, на маю думку,
бо яна стварыла прастору, у якой мог адбыцца дыялог
паміж звычайнымі людзьмі і правым індускім крылом,
які не заўсёды мажлівы.
Гэта не адказ гвалтам, і ў ім не ідзе пра тое,
каб пабіць людзей, якія былі заангажаваны ў кампанію,
што вельмі часта здараецца, – і гэта ўжо гвалт.
Былі розныя праблемы з онлайн актывізмам, якія ўскладнілі
перавод яго ў рэжым офлайн, і адной з іх быў
факт, што гэтая акцыя адбывалася на Facebook’у.
Facebook не дазваляе высылаць паведамленні да асобаў у вашай групе,
калі яна перавышае 5 000 сяброў. Таму, не ведаючы пра гэта,
калі мы перайшлі мяжу і нас стала 16 000 і 40 000,
мы зразумелі, што больш не можам мець кантакт з нікім, хто быў у групе.
Усё, што мы маглі рабіць, былі дыскусіі і надпісы на “сцяне”,
якія не дазвалялі падтрымліваць кантакт з усімі.
Пазней кампанія “Ружовыя чаддзі” даведалася,
што выкарыстанне Facebook’у мела таксама іншыя недахопы.
Старонка групы была ўзломана, пашкоджана,
а потым выдалена, прычым адначасова стваральнікам групы былі пасланыя абразлівыя паведамленні.
Нягледзячы на шматлікія просьбы на Facebook’у, каб адрадзіць групу
праз некалькі месяцаў, ніякія дзеянні ў гэтым кірунку не былі зроблены.
Гэтыя прыклады падкрэсліваюць, што тэба памятаць як пра
мажлівасці, так і пра рызыку, звязаную з онлайн платформамі.
У сувязі з тым, што фота- і відэакамеры сталі меншымі і таннейшымі,
людзі пачалі фільмаваць выпадкі парушэння правоў у час, калі яны адбываюцца.
Заахвочванне сведкаў да запісу парушэнняў правоў
і прадстаўленне прасторы, дзе запісы могуць транслявацца
– гэта добрая тактыка для прыцягнення ўвагі да парушэння правоў
і змагання з імі.
Для мяне моц відэа – у магчымасці перадаваць
вобразнае сведчанне і перажыты чалавекам досвед
таго, што адбылося, напрыклад, парушэння правоў чалавека.
Цяпер жа цудоўна здарылася, што людзі маюць мабільныя тэлефоны,
якія можна выкарыстоўваць, каб самім рабіць запісы
таго, што яны перажываюць. Такім чынам, гэта ўжо не некалькі выбраных
могуць перадаваць навіны. Кожны мае магчымасць быць сведкам.
Будзь сведкам, запісвай, трансліруй і выкрывай.
Гэта была тактыка, якую выкарыстоўваў снайпер з Таргуіста –
ананімны відэа-актывіст з Марока,
які здымаў, як паліцэйскія бралі хабар ад аўтамабілістаў.
Так, ён сфільмаваў, як гэтыя паліцэйскія ў розных месцах у розныя дні
тыдня робяць адно і тое ж.
Ён сфільмаваў, як 10 ці 15 паліцёйскіх рабілі тыя самыя парушэнні
на вуліцах вёсак.
Ён выклаў іх на YouTube: апублікаваў першае, другое і трэцяе відэа.
Фільмы ўбачылі сотні тысяч карыстальнікаў.
Яны вымусілі ўладу арыштаваць гэтых паліцэйскіх
і ў выніку ўлада пачала выкарыстоўваць тую ж тэхніку:
яны схавалі камеры на вуліцах і сачылі за паліцэйскімі
пры дапамозе тых жа метадаў, што і снайпер з Таргуіста.
У іншым кантэксце ў Бірме
дакументацыя грамадзянамі дзяржаўных злоўжыванняў не здолела паўплываць
на змену паводзінаў іх вайсковага рэжыму.
Тым не менш, блогеры запісалі і распаўсюдзілі тое, чаму былі сведкамі,
прыцягнуўшы ўвагу ўсяго свету да Бірмы,
што павысіла веданне аб парушэннях правоў чалавека, якія адбываюцца там.
Цяпер у Бірме абмежавана ўсё,
асабліва Інтэрнет, электронная пошта і ўсё, звязанае з онлайнам.
Але шмат хто ў Бірме карыстаецца блогамі.
І яны публікуюць гісторыі, здымкі, усё, што могуць сабраць.
Потым людзі па ўсім свеце могуць бачыць тое, што цяпер адбываецца ў Бірме.
Блогі і танныя лічбавыя запісвальныя апараты прызнаюцца адным з галоўных элементаў
так званай Шафранавай рэвалюцыі, якая адбылася ў Бірме.
Калі пратэсты бірманцаў супраць цяжкага эканамічнага становішча і жорсткасці вайсковых
рабіліся больш значнымі і частымі, павялічвалася колькасць звестак аб вайсковым гвалце.
Фотаздымкі пратэстуючых манашак і манахаў у вопратках шафранавага колеру
распаўсюджваліся ў Інтэрнеце, а потым выкарыстоўваліся
цэнтральнымі СМІ па ўсім свеце, што прывяло да таго, што вайсковы рэжым
часова адключыў увесь Інтэрнет і большасць мабільных кампаній
у пік дзеянняў.
Нягледзячы на гэта, як тлумачыць Онг, выкарыстанне простых, танных камер
было вырашальным для запісу таго, што адбывалася,
а блогі былі неацэненым сродкам для атрымання навінаў і фотаздымкаў,
якія распаўсюджваліся ў свеце за межамі Бірмы.
Адбылося тое, што, калі людзі бачылі, што дзеецца навокал,
яны проста бралі камеру і здымалі гэта.
І потым усё фота, аўдыё, відэа, што яны атрымалі, яны проста публікавалі ў блогах.
І гэта само ўжо было вялікім поспехам.
Але ў рэпрэсіўных рэжымах паспяховыя дзеянні онлайн
не заўсёды маюць уплыў на рэальны свет.
У Бірме многія блогеры плацяць цяпер дарагую цану
за іх онлайн актывізм у час Шафранавай рэвалюцыі.
Шмат хто быў зняволены і атрымаў прысуд часамі больш чым на 50 год.
Гэта паказвае, чаму наступствы онлайн дзеянняў
павінны загадзя дакладна прадумвацца
тымі, хто ангажуецца ў раскрыццё і перадачу выпадкаў парушэння правоў.
Ахвяры і тыя, хто перажыў парушэнні правоў чалавека, ужо былі пакрыўджаны.
Таму, калі мы здымаем іх, вельмі важна ўпэўніцца, што гэта не памножыць іх праблем.
Гэта значыць – зрабіць усё, каб людзі ўсведамлялі сабе, якія могуць быць найгоршыя наступствы гэтага запісу.
У век лічбавых тэхналогій ніколі нельга быць пэўным, што, калі матэрыял быў зняты аднойчы,
ён не будзе скапіяваны, выкладзены на YouTube і яго не праглядзіць зламыснік
ці чалавек, які адказны за тое, што адбылося.
Мы думаем, вы павінны патлумачыць найгоршую рызыку і дапамагчы людзям прыняць уласнае рашэнне,
ці хочуць яны выступаць альбо каб іх пазналі
а потым зрабіць усё, каб абараніць іх.
Напрыклад, змяніўшы іх выгляд ці голас.
На мой погляд, адзін з найбольшых выклікаў для інфа-актывізму цяпер у тым
як заахвоціць тысячы людзей, якія цяпер
удзельнічаюць у рухах за правы чалавека і выкарыстоўваюць відэа,
думаць пра тое, наколькі яны разумеюць істотнасць згоды,
наколькі яны разумеюць гэтыя праблемы,
каб яны не зрабілі падвойнай шкоды людзям, якія ўжо перажылі парушэнні правоў чалавека.
Мабільныя апараты з магчымасцю запісу, блогі, відэа і каналы онлайн трансляцыі
– гэта толькі некаторыя шляхі, як інфа-актывісты могуць запісваць і выкрываць выпадкі парушэння правоў
і падтрымліваць дзеянні, скіраваныя супраць іх.
Але, як паказалі гэтыя прыклады, вельмі важна заўсёды памятаць
пра патрэбу ананімнасці, каб ахоўваць тых, хто можа пацярпець ад далейшых пераследаў.
Каб сапраўды заангажаваць аўдыторыю, трэба быць творчым.
Замест таго, каб перанасычаць людзей словамі ці тэкстам,
ёсць шмат шляхоў, каб візуалізаваць праблему.
Анімацыя – адзін з іх, і гэта сродак, які дазваляе ў творчы спосаб
закранаць далікатныя пытанні.
Я думаю, анімацыя будзе асабліва прыдатнай
як сродак інфа-актывізму ў грамадскіх рухах
у сітуацыі, што адбываецца ў небяспечным ці
далікатным палітычным кантэксце, калі вы
неабавязкова хочаце называць праблему літаральна ці дзейнічаць наўпрост,
калі вы маеце справу, напрыклад, з пытаннямі, што тычацца расы ці полу,
бо вы можаце выкарыстоўваць жывёліны ці прадметы, напрыклад, у анімацыі
замест сапраўдных людзей. Гэта дае магчымасць займацца
многімі праблемамі, якія нельга ўзняць
у традыцыйным кіно.
Я думаю, магія анімацыі прамаўляе да кожнага.
Рухі нежывых аб’ектаў ці аб’ектаў, ад якіх вы не чакаеце рухаў,
выглядаюць прывабна, і гэта захапляе большасць людзей.
Я цяпер працую над праектам у Каіры
з групай, якая называецца “Жанчыны і Форум памяці”,
якія перапісваюць арабскую міфалогію і народныя казкі з перспектывы фемінізму.
Мы рыхтуем 3-хвілінны мультфільм
на падставе адной з падобных пераапрацовак, каб мець
розныя культурныя рэпрэзентацыі жанчын на Сярэднім Усходзе.
Мапы – гэта яшчэ адзін спосаб візуалізацыі інфармацыі.
Ёсць нешта пазачасавае ў мапах, быць можа таму яны з’яўляюцца
сродкам, якому людзі, здаецца, давяраюць.
Падчас нападу Ізраіля на Ліван у 2006 г.
праваабарончая НДА “Самідун”
выкарыстоўвала мапы, каб дапамагчы людзям зразумець, што адбываецца.
Мы зрабілі некалькі мапаў улетку 2006 г.
у час ізраільскага нападзення на Ліван.
І дзве галоўныя мапы. Адна паказвала штодзённыя абстрэлы Лівана,
і яна абнаўлялася кожны дзень.
А другая – знішчэнні інфраструктуры і найбольш важных аб’ектаў.
Калі мы пачыналі гэта рабіць,
мы насамрэч не ведалі, як будзем выкарыстоўваць сабраную інфармацыю,
але мы хацелі зразумець, праз што мы праходзілі.
І калі мы пачалі працаваць і публікаваць сабраныя дадзеныя,
мы адкрылі розныя спосабы, як іх можна выкарыстаць
у актывізме, у арганізацыі дапамогі, для пазнейшай адбудовы.
Вам не трэба ствараць новыя мапы, каб перадаць свае пасланне.
Кожны, хто спрабуе паглядзець на прэзідэнцкі палац у Тунісе
пры дапамозе мап Google, знойдзе, напэўна, нечаканую інфармацыю
дзякуючы працы туніскіх актывістаў, заангажаваных у
незалежны супольны блог – Nawaat.org.
Гэта вельмі творчы досвед,
які мы бачылі ў туніскім Інтэрнеце, калі актывісты з Наўаат
зрабілі геа-тэгі да сваіх відэа на YouTube.
Пад геа-тэгамі я разумею пазначэнне геаграфічных дадзеных
ці назвы месца, дзе рабілася відэа, якое вы размяшчаеце на YouTube.
Дзякуючы гэтаму, вы робіце вашу інфармацыю, ваша відэа
даступным для прагляду са старонак мап Google.
Такім чынам, што зрабілі туніскія актывісты –
яны надалі геа-тэгі да ўсіх відэа пра парушэнні правоў чалавека ў Тунісе
і размясцілі іх вакол прэзідэнцкага палаца ў Карфагене ў Тунісе.
Таму, калі вы адкрыеце Google Earth і знойдзеце прэзідэнцкі палац у Карфагене,
вы ўбачыце каля яго відэафільмы, што распавядаюць пра парушэнні правоў чалавека ў Тунісе.
Так, вы знойдзеце два бакі Туніса.
Турыстычны бок Туніса, што кажа пра яго вялікую гісторыю,
а з правага боку – інфармацыю аб нядаўнім Тунісе,
сучасным Тунісе з парушэннем правоў чалавека.
Мапы і анімацыя – гэта два з многіх сродкаў,
якія можна выкарыстоўваць, каб дапамагчы людзям перамяшчацца ў інфармацыі і тлумачыць яе
візуальным і інтэрактыўным спосабам,
які пакіне ў іх свядомасці карцінкі, што могуць адгукнуцца з цягам часу.
Лёгка згубіцца ў вялікай колькасці парушэнняў правоў чалавека.
Падкрэсленне ў кампаніі аповедаў пра асабісты досвед людзей
– гэта адзін са спосабаў зрабіць так, каб гэты досвед не быў ігнараваны.
Мы выкарыстоўваем асабістыя гісторыі ў нашым інфармацыйным актывізме,
бо для нас як фемінісцкай арганізацыі прыватнае значыць палітычнае
а гэтыя гісторыі сапраўды паказваюць, як у сапраўдным жыцці захоўваюцца
правы чалавека і правы жанчыны.
Прыкладам, як мы выкарыстоўвалі лічбавыя запісы апавяданняў у нашай працы,
можа быць трэнінг з двума групамі жанчын.
У адной групе жанчын былі асобы, перажыўшыя згвалтаванне
з-за іх сексуальнай арыентацыі.
А ў другой – жанчыны, якія перажылі гвалт у сям'і.
Мы склалі гэтыя гісторыі разам на DVD і
распаўсюджвалі DVD разам з кнігай, якая змяшчала інструкцыі,
як спалучаць гэтыя гісторыі з адукацыйнай праграмай па правам чалавека.
Так, гісторыі сапраўды былі падрыхтаваныя, каб забяспечыць альтэрнатыўным матэрыялам
людзей, якія імкнуцца рабіць жыццязмяняльныя трэнінгі.
Мы спадзяемся, што матэрыялы таксама будуць падтрымкай для тэматыкі, якая не закранаецца непасрэдна,
але перад усім дапаможа зразумець сітуацыю і зменшыць гвалт
у адносінах да груп, пра якія мы кажам,
і зможа пашырыць прынцыпы паводзінаў, якія адкажуць
на патрэбы людзей, таго як яны разумеюць іх.
Гэта асаблівы прыклад таго, як супольнасць без голасу можа
узяць пад кантроль свае ўласныя словы і вонкавы выгляд і зрабіць нешта,
не абавязкова адкрываючы сваё імя.
Яны могуць выбраць сабе голас, вобраз і таксама кантраляваць
абсталяванне і кампутары.
Асабістыя гісторыі можна збіраць і распаўсюджваць рознымі шляхамі.
Відэа, зробленае звычайнымі людзьмі, можа зафіксаваць чалавечы досвед
такім чынам, што будзе спрыяць пераменам.
Мы працавалі з групай у Дэмакратычнай рэспубліцы Конга,
дзе каля 5 млн чалавек загінулі ў выніку канфлікту.
Адной з найбольшых праблем было выкарыстанне дзяцей-салдат.
Гэтая група спрабавала знайсці спосаб, як прымусіць лакальныя супольнасці
задумацца, чаму яны дазваляюць сваім дзецям станавіцца малымі жаўнерамі.
І яны вырашылі зрабіць відэа, якое
дазволіла б распачаць абмеркаванне гэтага ў іх супольнасці.
Яны паказвалі яго ў мясцовасцях
па ўсім Ўсходнім Конга, каб распачаць дыскусію.
Я думаю, сапраўды важна, што яны думалі не толькі пра тое,
што было ўласна праблемай, але і пра тое, хто быў іх аўдыторыяй,
якая была іх мэта, і якую гісторыю яны павінны былі распавесці.
Яны здолелі прымусіць людзей распачаць думаць пра тое
і потым яны заўважылі, што іх кампанія пачала прасоўвацца далей.
І яны адчулі патрэбу ў новай тактыцы.
У той час Міжнародны крымінальны трыбунал збіраўся распачаць першыя позвы.
І яны падумалі: “Як мы можам паўплываць, каб крымінальны трыбунал разгледзеў гэту праблему?”
Цалкам іншая аўдыторыя.
Таму яны зрабілі іншае відэа, якое змяшчала выказванні
саміх дзяцей, якіх прымусілі ісці ў войска,
каб паказаць яго галоўным прадстаўнікам крымінальнага трыбуналу.
Яны выбралі іншую гісторыю.
Гэта была не адкрытая гісторыя, яна была ў значна большай ступені апрацавана рэжысёрам,
і казала дадзенай аўдыторыі:
“Вы павінны ўмяшацца, бо гэта ваеннае злачынства...
...злачынства супраць чалавецтва”
Для мяне гэта сапраўды прыклад таго, як сіла асабістага досведу,
на мясцовым узроўні, сфільмаванага блізкімі людзьмі,
можа быць выкарыстана як тактыка ўплыву на розныя аўдыторыі
ў розны час, каб сапраўды прывесці да перамен.
Блогі славутыя сваёй здольнасцю сціраць межы
паміж прыватным і грамадскім дыялогам,
што робіць іх эфектыўным інструментам аповеду.
Супольны блог-праект “Blank Noise” (Пусты шум)
дазваляе людзям падтрымліваць сталую дыскусію пра
сексуальныя дамаганні ў Індыі.
Яны запрашаюць блогераў распавядаць пра свой досвед
сексуальных дамаганняў у гарадах.
Але таксама яны робяць гэта такім чынам, напрыклад, у той год, калі я ўдзельнічала,
яны прасілі нас распавядаць так, нібыта мы былі супергероямі.
Так што гэта вельмі цікавы падыход да сексуальных дамаганняў у гарадах.
Гэта не даклад, гэта не жаласлівая гісторыя, тут ёсць пэўная дасціпнасць
Так што гэта цудоўны спосаб, як зрабіць праблемы зразумелымі таксама для іншай аўдыторыі.
Я думаю, блогі – добры інструмент для інфа-актывізму, таму што
яны прыстасаваныя да апавядання гісторый.
Блогі вельмі асабістыя, таму тут дастаткова проста
асобам выказваць свае пункты гледжання.
І імі вельмі лёгка карыстацца, гэта як дзённік.
Гэта вельмі даступны спосаб для пісьма і таксама чытання пра праблемы.
Шлях, праз які большасць блогаў працуе на інфа-актывізм і грамадскую актыўнасць,
– гэта блогавыя супольнасці.
Блогавыя супольнасці прысвячаюцца канкрэтным праблемам
і яны звычайна маюць пэўныя часавыя рамкі, калі яны пішуць пра нейкае пытанне.
Блогі, дакументальныя фільмы і онлайн гісторыі
– гэта тры шляхі, як можна выкарыстоўваць асабістыя гісторыі,
каб мець пэўнасць, што чалавечы досвед будзе пачуты рознымі аўдыторыямі
і прывядзе да грамадскіх перамен.
Добры жарт можа разнесціся далёка і шырока
і можа быць магутным інструментам, асабліва калі выкарыстоўваецца
для крытыкі ці кпіны над уладай у абставінах,
калі гэта складана рабіць адкрыта.
У Егіпце, калі актывісты імкнуліся мабілізаваць людзей
супраць рэжыму Мубарака,
мы атрымалі тоны пасланняў падтрымкі ад практычна невядомых
маладых людзей праз Інтэрнет
з жартоўнымі карцінкамі, якія былі ў асноўным “рэміксамі”
кіна-афіш з выявай твару прэзідэнта
замест знакамітых злачынцаў, бандытаў і злодзеяў
і сябраў арганізаванай злачыннасці і г. д.
каб выказаць стаўленне да сучаснага становішча.
За вельмі кароткі ўрывак часу
дзякуючы сталаму выкарыстанню гумару
уся містыка ўлады вакол прэзідэнта
была цалкам знішчана, і цяпер ён успрымаецца як
стары чалавек, якога
зацягнулі ў ролю, якую ён не здольны граць.
Гэта сталася пэўнай платформай размовы
для пабудовы дзейснага руху, які патрабуе
дэмакратычных рэформ, адкрытых выбараў і г. д.
Людзі не толькі смяюцца з добрых жартаў.
Вы былі калі-небудзь у бары-караоке з сямьёй ці сябрамі?
Сетка працаўнікоў секс-індустрыі краін Азіі і Ціхаакіянскага рэгіёну ў Тайландзе
выкарыстоўвае караоке для шырэння ведаў пра сур’ёзныя праблемы,
ужываючы папулярныя песні з тэкстам і відэакліпамі,
каб узняць пытанне пра правы працаўнікоў секс-індустрыі.
Гэта разумная тактыка, якая выкарыстоўвае папулярную музыку,
каб перадаваць інфармацыю пра працаўнікоў секс-індустрыі і іх саюзнікаў
і каб прымусіць задумацца, што не так у законах і звычаях,
якія ўплываюць на іх супольнасці, і каб даць пачатак пераменам.
Я выкарыстоўваю відэа-караоке, бо ў Азіі
людзі любяць спяваць песні і бачыць карцінку.
Відэа-караоке ў Азіі сапраўды папулярна.
Таму лёгка прыцягнуць сюды людзей.
Таму мне прыйшла ідэая змяніць словы песні
каб было лягчэй перадаць пасланне пра палітыку, скіраваную супраць працаўнікоў секс-індустрыі,
і новыя законы адносна трафіку.
Для працаўнікоў секс-індустрыі з Азіяцкай ціхаакіянскай сеткі
караоке дае агульную мову, нават калі яны не маюць
ніякай іншай агульнай мовы.
Відэа-караоке гэтай групы былі паказаныя па ўсім рэгіёне
на вечарынках, канцэртах і перад тысячнымі аўдыторыямі,
напрыклад, на міжнароднай канферэнцыі па пытаннях ВІЧ/СНІД.
Адно відэа мела каля 10 000 праглядаў онлайн
на YouTube і Blip.tv
Іншы прыклад, як можна выкарыстоўваць гумар,
прыйшоў у выглядзе падарунка на дзень народзінаў прэзідэнту Беларусі, Аляксандру Лукашэнку,
пасля таго як ён публічна выразіў незадаволенасць тым, што Інтэрнет занадта анархічны,
і паведаміў пра планы ўвесці абмежаванні на даступны змест.
Актывісты адказалі онлайн кампаніяй, якая імкнулася выкпіць тое,
чым на іх погляд з’яўляюцца прапагандысцскія СМІ, кантралюемыя ўладай.
Гумар – гэта першы крок, каб зламаць табу
і разбурыць страхі.
Таму выкліканне ў людзей смеху над небяспечнымі справамі,
як дыктатура, рэпрэсіі, цэнзура,
– гэта першая зброя супраць гэтых страхаў, насамрэч.
У Беларусі некалькі год назад пачалася вельмі забаўная кампанія.
Яна называецца “Мы дарым Лукашэнке яго ЛуНет!”,
бо Лукашэнка выказваўся з абвінавачваннямі Інтэрнету ў
дзеяннях супраць ўраду Беларусі,
кажучы, што “там шмат непраўдзівых звестак”.
Таму беларускія актывісты стварылі клон YouTube’у і Жывога Журналу
і змясцілі там сваю інфармацыю, вельмі смешныя відэа і
гумарыстычныя мультфільмы пра прэзідэнта Лукашэнку.
Такі спосаб выкарыстання інструментаў, лёгка распазнавальных
карыстальнікамі Інтэрнету, але замяняючы змест
на нейкі палітычны і афармленне яго
ў гумарыстычнай форме, выклікае смех
і робіць палітычны змест цікавым.
Прымусіць людзей смяяцца можа быць вельмі эфектыўным спосабам
разбурэння бар’ераў, якія затрымліваюць пазітыўныя сацыяльныя змены.
Веб-сайты, відэа-караоке і кінаафішы
– гэта толькі тры прыклады перадачы сур’ёзнага паслання
лёгкім, але выніковым спосабам.
Частка працы інфа-актывізму, якая часамі ігнаруецца,
– гэта важнасць захавання і падтрымкі здаровых сацыяльных сетак.
Сеткі азначаюць сілу ў лічбавую эру,
і выкарыстанне ўсіх іх мажлівасцей патрабуе планавання і часу.
Уся грамадская праца і кампаніі
ў сваёй сутнасці азначаюць працу з людзьмі.
Калі перакласці гэта на тэхнічную мову
Людзі – гэта кантакты.
Не толькі людзі, але арганізацыі, групы,
узаемаадносіны паміж імі.
Усё гэта з’яўляецца інфармацыяй, на падставе якой вы можаце будаваць,
якую можаце выкарыстоўваць, каб заангажаваць вашых слухачоў,
заангажаваць мэтавую аўдыторыю.
Я асабіста працую ў праекце, які называецца CiviCRM,
гэта дармовае і адкрытае праграмнае забеспячэнне,
створанае адмыслова для НДА і праваабарончых груп.
Яно было створана з улікам мноства пажаданняў ад усіх гэтых груп, таму,
мне асабіста здаецца, што гэта, у прынцыпе, выдатны інструмент
для кіравання кантактнай інфармацыяй.
FrontlineSMS – іншы тып праграмнага забеспячэння,
які таксама падтрымлівае мэтаваю, сеткавую камунікацыю,
у гэтым выпадку, выкарыстоўваючы SMS.
Добрае кіраванне кантактамі вельмі важна з пункту гледжання арганізацыі,
але кажучы з перспектывы асобы, з якой вы падтрымліваеце сувязь,
менш за ўсё яны б хацелі атрымліваць паведамленні ці інфармацыю, якая
іх не датычыць, не цікавіць, не мае для іх значэння.
Таму, калі вы ладзіце адначасова шмат кампаній
зразумела, вы не хочаце пасылаць “не тыя” паведамленні “не тым” групам людзей.
Часамі можа ўзнікнуць патрэба, выслаць
паведамленне толькі групе жанчын у нейкай мясцовасці
ці праваабаронцам, якія працуюць у пэўным рэгіёне.
Калі вы не сістэматызуеце людзей правільна,
тады вы можаце пачаць закідваць людзей звесткамі, якіх яны не патрабуюць.
Гэта не толькі ўплывае на выніковасць вашага праекту ці кампаніі,
але таксама бянтэжыць людзей і можа даць адваротныя вынікі.
Добры прыклад таго, як выкарыстоўваецца FrontlineSMS
для рассылкі мэтанакіраваных паведамленняў і камунікацыі
з мэтавымі групамі, меў месца пад час прац па адбудове пасля азіяцкага цунамі,
калі праект, кіруемы Корпусам Міласэрнасці, арганізоўваў абмеркаванні
і высылаў звесткі рознага тыпу для рознай колькасці груп.
Дзякуючы FrontlineSMS, яны былі здольныя групаваць людзей па розных катэгорыях,
гэтыя групы ўключалі фермераў, якія маглі цікавіцца коштамі на каву на розных рынках,
прадстаўнікоў ураду, якія патрабавалі агульную інфармацыю пра розныя рынкавыя кошты ў розных рэгіёнах,
іншыя людзі чакалі прагнозаў надвор’я.
Выкарыстоўваючы FrontlineSMS, магчымасці ствараць групы і функцыянальнасць праграмы,
яны здолелі згрупаваць людзей у мноства груп
у залежнасці ад таго, якую інфармацыю тыя хацелі атрымаць, і потым яны маглі скіраваць да гэтых людзей
праз SMS звесткі пра рынкавыя кошты, прагнозы надвор’я ці кожную іншую патрэбную інфармацыю.
Калі вы хочаце кіраваць вашай кантактнай інфармацыяй у інфа-актывізме,
трэба быць сістэматычным,
трэба імкнуцца аб’яднаць сабраную інфармацыю на амаль усіх узроўнях.
Праз нейкі час, я не буду ўтойваць, гэта высілак!
Але праз нейкі час вы ўбачыце неверыгодныя вынікі,
калі можна будзе назіраць розныя повязі, розныя мадэлі.
У прынцыпе, гэта як атрымаць магутны сродак для збору інфармацыі
пра тое, што адбываецца навокал, і для дасягнення сваіх мэтаў.
Базы дадзеных, сістэмы кіравання сувязямі з кліентамі і праграмы рассылкі тэкставых паведамленняў
– гэта тры сродкі, якія вы можаце выкарыстоўваць для кіравання вашымі кантактамі
і захавання здаровых і прадуктыўных адносінаў
з людзьмі, якія хочуць падтрымаць вас.
Часамі праблемы вельмі складаныя.
Яны могуць уключаць пытанні, якія развіваліся на працягу доўгага часу,
ці яны могуць быць звязаныя са шматлікімі падзеямі і рознымі людзьмі.
Каб зрабіць праблему зразумелай,
быць можа, вам трэба будзе даведацца, якая існуе інфармацыя
і ці маеце вы законнае права доступу да яе.
Кожны год большасць з нас плацяць свае падаткі ўраду
і раз на кожныя некалькі год мы выбіраем прадстаўнікоў, якія складаюць гэты ўрад,
і такім чынам мы перадаём ім нашу ўладу і грошы
і мы маем права ведаць, як гэтыя грошы былі выкарыстаны,
і як гэтая ўлада ажыццяўляецца.
У больш за 82 краіны па ўсім свеце
доступ да інфармацыі ці законы аб свабодзе інфармацыі
даюць кожнаму права задаваць пытанні і атрымліваць адказы ад свайго ўраду.
Міжнародныя стандарты ясна сцвярджаюць, што
доступ да інфармацыйных працэдур павінен быць простым, хуткім і дармовым.
Звычайна так і ёсць.
У пераважнай большасці краін зварот з запытам аб інфармацыі дармовы.
Таму мы маем шмат прыкладаў з усяго свету, як
людзі задавалі ўраду пытанне,
атрымлівалі інфармацыю і выкарыстоўвалі яе ў грамадскіх дэбатах, каб змяніць рэчаіснасць.
Farmsubsidy.org – гэта ініцыятыва, якая лабіруе
доступ да інфармацыі адносна фермерскіх субсідый ураду
у краінах Еўразвязу.
Яна імкнецца забяспечыць журналістам і грамадзянскай супольнасці
мажлівасць дакладна прыглядацца да таго, як мільярды еўра з фінансавання,
прызначанага на фермерскія субсідыі, выкарыстоўваюцца.
У межах нашай кампаніі на farmsubsidy.org, калі мы маем поспех,
мы атрымліваем лавіны інфармацыі.
Вырашыць, да якой інфармацыі прыцягнуць увагу СМІ, вельмі складана.
Калі вы атрымалі вялізарныя колькасці інфармацыі
і вы спрабуеце знайсці шляхі прадставіць яе людзям,
адзін з сапраўды добрых спосабаў – выявіць яе важнасць
на ўзроўні мясцовасці, рэгіёна, у якім яны жывуць.
Цудоўны спосаб, як гэта дасягнуць, – выкарыстанне мапы –
адзначыць дадзеныя на Google Maps, цяпер гэта дастаткова лёгка зрабіць і тэхналогія дармовая.
Мы зрабілі гэта са Швецыяй,
бо мы атрымалі цудоўную комплексную інфармацыю па Швецыі,
і мы маглі прадставіць велічыню атрыманых субсідый за 7 год у Швецыі
на адной мапе Google, так што людзі маглі
павялічыць выяву, каб даведацца, на што выдаткоўваюцца грошы ў іхняй мясцовасці,
і гэта сапраўды набліжае гэтую інфармацыю для іх – значна больш, чым чытанне доўгіх спісаў,
якія цягнуцца старонку за старонкай, нуднага тэксту.
Але атрымаць доступ да ўрадавай інфармацыі не заўсёды проста,
незалежна ад таго, існуе закон аб свабодзе інфармацыі ці не.
У мяне заняло 3 гады, каб сабраць інфармацыю па атрымальніках фермерскіх субсідый у Велікабрытаніі
і я яшчэ не скончыў, насамрэч, свой запыт.
Таму вы павінны быць падрыхтаванымі да доўгай барацьбы
і не згаджацца на адмоўны адказ,
выкарыстоўваць кожную магчымую тактыку, законнае гэта ваша права
ці палітычны ціск:
вы можаце звярнуцца праз каго-небудзь, каго вы ведаеце і хто працуе ў гэтай галіне,
або нават праз СМІ.
Вы павінны проста павялічваць ціск,
выкарыстоўваючы свае правы як грамадзяніна.
У іншым выпадку, тэхнолагі і праваабаронцы
атрымалі інфармацыю з розных крыніц,
у тым ліку ад дзяржаўных і недзяржаўных арганізацый.
Інфармацыя прыйшла ў розных формах
і заданнем было зрабіць яе зразумелай для адрасатаў з усяго свету,
якія потым маглі б распачаць дзеянні.
Праект, у якім я ўдзельнічаў, займаўся
распрацоўкай адмысловых слаёў адносна Дарфурскага канфлікту на Goggle Earth.
Нас было каля тузіну чалавек у камандзе,
арганізаванай Музеем халакосту ЗША.
Яны хацелі, вельмі інтэрактыўным спосабам,
узняць свядомасць пра тое, што адбывалася ў Дарфуры.
Мы сапраўды зрабілі больш, чым было мажліва, на Google Earth.
Мы мелі вялікія колькасці звестак – табліцы, фотаздымкі, відэа,
плюс базавыя слаі, даступныя на самым Google Earth, –
стала абнаўляльныя спадарожнікавыя фотаздымкі,
якія часта паказвалі вёскі, якія былі знішчаныя ў Дарфуры.
Мы патрацілі каля 6 месяцаў на працу з гэтымі дадзенымі,
каб сапраўды выказаць усю павагу да становішча там,
і здолець перадаць моцнае пасланне.
Справа была шырока агучана ў Google і СМІ,
і тысячы, можа нават сотні тысяч людзей,
бачылі гэтыя слаі, і гэта сапраўды ўзняло свядомасць пра праблемы ў гэтым рэгіёне.
Мы таксама падрыхтавалі непасрэдныя спосабы, як людзі маглі ўключацца ў кампанію.
Так ад слаёў ішлі спасылкі да подпісу петыцый
і іншых прапановаў больш глыбокага заангажавання ў праблему.
Гэта не заўсёды лёгка – карыстацца сваім правам на інфармацыю,
а потым знайсці адпаведны спосаб, як прадставіць вялікую колькасць звестак, каб заангажаваць аўдыторыю.
Але гэта важная тактыка ў інфа-актывізме.
Калі вы вытрымаеце, вы, быць можа, будзеце ўзнагароджаны
значнымі пераменамі ў вашай справе.
Не так даўно таму, супраца ў рэальным часе з вялікай колькасцю людзей
была складанай, калі вы не знаходзіліся ў адным і тым жа месцы.
Новыя тэхналогіі змянілі гэта.
Цяпер мы бачым прыклады інавацыяў, напрыклад, таго, што часамі называецца “выраем”
Вырай – гэта тое, што адбываецца, калі чалавечы досвед і веды
аб’ядноўваюцца дзеля атрымання агульнага выніку,
значна большага, чым прыносяць дзеянні асобных людзей.
Калі адбываліся атакі ў 2008 г. ў Мумбаі
быў створаны “вырай” пры дапамозе Twitter’у –
сервісу мікраблогінгу, які дазваляе адпраўляць і чытаць асабістыя навіны
праз Інтэрнет і мабільныя тэлефоны.
Калі адбываліся тэрарыстычныя атакі ў Мумбаі,
шмат хто з нас быў непадалёк
і мы пачалі выліваць свае эмоцыі
і размаўляць пра тое, што адбывалася
і што мы бачылі па тэлебачанню, праз Twitter.
Мы думалі: “Што мы робім?”
і мы адчувалі сябе адзінокімі ў сваіх дамах, бо было забаронена выходзіць,
і, калі мы сталіся групай, гэта дазволіла нам пачуваць сябе менш адзінокімі, менш злымі,
і мы здолелі аднаўляць кантакты з людзьмі навокал,
каб перадаваць інфармацыю, якая была патрэбная.
Напрыклад, у нас былі людзі, якія хадзілі ў шпіталі
і збіралі спісы параненых і памерлых,
якія не публікаваліся нідзе ў Інтэрнеце, і яны слалі іх нам факсам,
і мы хутка публікавалі іх у блогах і рабілі спасылкі ў Twitter’ы.
У іншых выпадках трэба было знайсці кроў адпаведнай групы
для шпіталя, які патрабаваў гэтую групу крыві.
Справа ідзе пра спантанную мабілізацыю супольнасці, якая ўжо існуе,
праз шматлікія вузлы і цэнтры, якія ствараюцца,
калі вы пакідаеце свае сляды ў сетцы.
Іншы аспект, які сапраўды пераўтварае мікраблогінг у нейкую магію,
– гэта зграмаджэнне ўсіх гэтых фактаў
і павялічэнне іх
дзякуючы механізму перадачы.
Гэта дапамагло прыцягнуць увагу цэнтральных СМІ,
якія адлюстроўвалі, як выніковай можа быць мабілізацыя
для перадачы звестак аб тым, што адбываецца.
Як выявілі тэрарыстычныя атакі ў Мумбаі, мабільныя тэлефоны
сталіся жыццёва важным сродкам ў перыяд крызісу.
На Мадагаскары выкарыстанне мабільных тэлефонаў і праграмнага забеспячэння
дазволіла грамадзянам перадаваць звесткі пра тое, што адбывалася,
калі супраць-урадавыя пратэсты пераўтварыліся ў збройны канфлікт.
Камупатрная праграма FrontlineSMS
дазволіла перадаваць і атрымліваць паведамленні
вялікай колькасці абанентаў на Мадагаскары,
а Ushahidi забяспечвала адлюстраванне на мапе паведамленняў падпісчыкаў.
У 2009 г., падчас канфлікту на Мадагаскары,
калі некаторыя дэманстранты былі забітыя, на мой погляд, войскам,
была мажлівасць збіраць
звесткі, навіны, меркаванні людзей у рэгіёне,
якія перажывалі праблемы, удзельнічалі ў дэманстрацыях,
знаходзіліся пад уплывам таго, што адбывалася.
Выкарыстанне тэхналогій дазваляе збіраць калектыўны голас людзей:
людзі могуць слаць інфармацыю праз SMS, электронную пошту,
могуць запаўняць онлайн-анкеты. Потым вы можаце спалучыць гэтую інфармацыю
з навінамі з цэнтральных СМІ і потым, сабраўшы ўсё разам,
вы атрымаеце значна лепшую карціну таго, што адбываецца ў рэгіёне.
Ushahidi – краўд-сорсінгавая платформа, якая выкарыстоўвае FrontlineSMS,
каб даць мажлівасць адпраўляць SMS і такім чынам удзельнічаць у стварэнні навін
праз мабільныя тэлефоны, альбо праз выхад у Інтэрнет і адпраўку электронных лістоў,
альбо ўваход на сайт і запаўненне формы.
Звычайна людзі выбіраюць, з-за зручнасці і хуткасці, адпраўляць SMS,
і FrontlineSMS быў створаны для збору гэтых паведамленняў,
якія затым размяшчаліся на сайце Ushahidi,
дзе яны збіраліся разам з іншымі надыходзячымі рапартамі,
у тым ліку звесткамі з цэнтральных СМІ, і затым размяшчаліся на мапе,
што давала выдатнае адлюстраванне таго, дзе знаходзіліся эпіцэнтры канфлікту,
і давала значна больш шырокі агляд падзей, якія адбываліся
у краіне, чым калі б гэта было зроблена інакш.
Як з’яўляюць гэтыя прыклады, мабільныя тэлефоны, злучаныя з онлайн платформамі,
могуць быць магутным сродкам для спалучэння досведу і ведаў
у прадстаўленні падзей усебакова ў працэсе іх развіцця.
Тэхналогія, якая слухае, – гэта тэхналогія, якая адказвае
на індывідуальныя інфармацыйныя патрэбы.
Адным з прыкладаў з’яўляецца платформа для кантролю за бюджэтам – Infonet,
якая дазваляе адпраўляць дармовыя запыты праз SMS
аб размяшчэнні субсідый на праекты па развіцці ў пэўнай мясцовасці.
Грамадзяне могуць потым звязацца з групамі грамадскіх назіральнікаў,
каб вызначыць, ці сродкі выкарыстоўваюцца такім чынам, як было запланавана.
Гэта адбывалася так: мы распрацавалі сістэму, якая выкарыстоўвае SMS з кароткімі кодамі,
якая дазваляла людзям слаць запыты аб велічыні сродкаў,
што ўкладаліся ў праекты на мясцовым узроўні.
Гэта двухбаковы працэс, бо яны запытваюць сістэму
і тым самым забяспечваюць сістэму зместам.
Платформа па кантролю над бюджэтам Infonet выявіла не адзін выпадак неадпаведнага выкарыстання фондаў.
Перадаючы гэтыя дадзеныя ўраду і цэнтральным СМІ,
Infonet здолеў выяўвіць карупцыю,
і ў адказ на высілкі грамадзянаў паследавалі канкрэтныя меры.
Апошнія распрацоўкі значна павялічылі мажлівасці тэхналогій слухаць
і адказваць на чалавечыя патрэбы.
Тэлефон раней быў кантраляваны
тэлекамунікацыйнымі манаполіямі,
і за апошнія некалькі год адбылося поўнае
адраджэнне ў тэлефонных тэхналогіях, якія будуюцца на IP-сетках.
Цяпер вы можаце стварыць уласную тэлефонную кампанію на падставе дармовых праграм.
Такім чынам, вы можаце стварыць уласны call-цэнтр,
інтэрактыўнае галасавое меню і іншыя падобныя рэчы
на сваёй уласнай тэлефоннай сістэме ці на сваім кампутары,
таму шматлікія групы праваабаронцаў цяпер засноўваюць тэлефонныя лініі.
Выкарыстоўваючы ўласную тэлефонную сістэму, Кубатана Траст у Зімбабве
распрацавала платформу, якая забяспечыла інфармаванне грамадзян
праз SMS аб тым, дзе яны могуць галасаваць падчас выбараў ураду.
У Зімбабве мы мелі шмат выбараў за апошнія сем, ці каля таго, гадоў.
Адной з тактык ураду было рабіць так, каб людзям было складана
даведацца, дзе галасаваць і дзе рэгістравацца для галасавання.
І адной з задач, якой мы займаліся, было дапамагчы людзям даведвацца, дзе галасаваць,
праз супрацу з іншай арганізацыяй, якая здолела
ў выніку перавесці спісы выбаршчыкаў у фармат базы дадзеных.
Людзі дасылалі нам свае дзяржаўныя ідэнтыфікацыйныя нумары праз SMS.
Мы знаходзілі гэтыя нумары ў базе дадзеных і адсылалі ў адказ SMS
з паведамленнем, дзе яны могуць галасаваць.
Гэта была вельмі цікавая кампанія, якая прынесла карысці для вялікай колькасці асоб.
Калі тысячы людзей карысталіся сістэмай, распрацаванай Кубатана Траст,
досвед паказаў, што непісьменнасць і розніцы ў мовах
далей абмяжоўвалі магчымасці карыстання SMS паслугамі.
У адказ на гэта, Кубатана цяпер распрацоўвае "Тэлефон свабоды" (“Freedom Fone”) –
сістэму, якая выкарыстоўвае распазнаванне голасу, замест тэксту,
каб данесці інфармацыю да людзей.
Праект “Тэлефон свабоды” распрацоўваецца так, што кожная група
зможа атрымаць копію гэтай праграмы і запусціць ва ўласнай сістэме
і проста стварыць меню з тымі відамі інфармацыі,
якою яны хочуць атрымліваць і перадаваць.
“Тэлефон свабоды” рэгіструе званок і тэлефонная сістэма перазвоньвае назад,
такім чынам арганізацыя пакрывае ўсе кошты размовы.
Ёсць яшчэ інструмент, які быў не заўважаны, на мой погляд, сектарам развіцця, –
гэта сфера інтэрактыўнага галасавога адказу.
Мы верым, што, калі здолеем зрабіць яго больш лёгкім сродкам для выкарыстання НДА,
убачым, як людзі звязваюцца з уласнымі супольнасцямі
праз тэлефонныя інфармацыйныя сістэмы, якія могуць пераўтварыцца для бедных людзей
у адпаведнік Інтэрнету, даючы мажлівасць патэлефанаваць і атрымаць патрэбную інфармацыю.
Распрацоўка і выкарыстанне тэхналогій, якія адчуваюць патрэбы людзей і хутка на іх рэагуюць,
могуць быць добрым спосабам хуткага запаўнення вялікіх прабелаў у інфармацыі
і ўдасканалення інфармацыйных плыняў.
Калі карупцыя і парушэнне правоў
здзяйсняюцца тымі, хто мае найвялікшую ўладу,
напрыклад, урадамі, міжнароднымі кампаніямі, паліцыяй ці войскам,
часамі неабходна праводзіць следства і выкрываць тое,
што адбываецца.
Хоць усе добра ведалі
пра брутальнасць паліцыі ў Егіпце,
гэтае пытанне заставалася па-за ўвагай цэнтральных СМІ.
Каб дапамагчы пацярпелым грамадзянам праводзіць следства,
журналіст Ноха Атэф распачала блог пад назвай “Катаванні ў Егіпце”.
Увесь змест тычыцца злачынстваў, звязаных з катаваннем, здзейсненых у Егіпце,
і адносінамі паміж паліцыяй і грамадзянамі.
“Катаванне ў Егіпце” пачаў дзейнічаць у час,
калі пра катаванне недастаткова казалася.
Злачынствы, звязаныя з катаваннем, рэдка згадваліся на тэлебачанні.
Гэта не было вельмі цікавым для цэнтральных СМІ.
Таму “Катаванне ў Егіпце” ўзняў гэтую праблему
і гэта заахвоціла іншых карыстальнікаў Інтэрнету, асабліва блогераў,
пісаць пра катаванне і выказваць свае меркаванні.
Бо тое, што яны чыталі
на “Катаванне ў Егіпце”, было сапраўды шакуючым.
Выкрываючы парушэнні правоў чалавека ў Егіпце праз свой блог,
Ноха здолела выправіць некаторыя сур'ёзныя выпадкі несправядлівасці.
У 2007 г. пэўная жанчына напісала Нохе пра тое, што яе мужык
сядзеў у вязніцы на працягу 14 гадоў,
хоць суд не прызнаў яго вінаватым
у злачынстве, за якое ён быў арыштаваны.
Суд прызнаў яго невінаватым,
але паліцэйскі, канкрэтны паліцэйскі, трымаў яго пад арыштам.
І ён увесь час прадоўжваў дзеянне дакументаў, каб трымаць яго ў вязніцы.
І я пісала яму шмат разоў
і сачыла за гэтай справай да канца.
Артыкул Нохі быў цытаваны ў цэнтральных СМІ па ўсім Егіпце.
Паліцэйскі, заангажаваны ў справу, пісаў да яе,
занепакоены ўвагай грамадства, якая была скіравана на яго.
Хутка пасля таго зняволенага чалавека выпусцілі з вязніцы
на свабоду, што павінна было адбыцца 14 гадоў раней.
Іншае выніковае следства было праведзена ў Тунісе.
Гісторыя відэафільму аб туніскім самалёце пачалася, калі
адзін з маіх сяброў, туніскі актывіст і блогер,
шукаў у Інтэрнеце фотаздымкі, звязаныя з самалётамі ў Тунісе,
і знайшоў выяву самалёта прэзідэнта Туніса
на сайце для авія-аматараў, якія выкладваюць фота самалётаў, зробленыя ў аэрапортах.
Ён працягваў шукаць і знайшоў больш за 20 фотаздымкаў
таго ж прэзідэнцкага самалёта ў розных аэрапортах Еўропы.
Тады ён пайшоў на веб-сайт прэзідэнта Туніса
і прагледзеў ліст афіцыйных падарожжаў туніскага прэзідэнта
і параўнаў яго з тымі фотаздымкамі: датамі і месцамі,
калі былі зроблены фота прэзідэнцкага самалёта ў Еўропе,
і ён адкрыў, што толькі адно падарожжа было афіцыйным.
Таму ён паставіў сабе пытанне:
Хто ўжывае туніскі самалёт і чаму?
Ён пайшоў далей і падрыхтаваў відэа,
спалучаючы гэтыя выявы пры дапамозе Google Earth,
якія ляталі над рознымі аэрапортамі,
дзе гэты самалёт быў заўважаны.
Ён апублікаваў ролік на YouTube
і заангажаваў туніскую блогаваю прастору ў размову
пра пытанні празрыстасці і злоўжыванні ўлады.
Вялікія цэнтральныя СМІ, такія як замежныя палітычныя часопісы,
апублікавалі гісторыю і пачалі следства па справе,
і сцвярдзілі, што туніскі самалёт выкарыстоўваўся першай лэдзі Туніса
для прыватнага шопінгу ў каштоўных крамах Еўропы.
У выніку публічнай увагі, якую атрымала гэтае відэа,
урад Туніса заблакаваў YouTube
і іншы папулярны сайт, на якім выкладваецца відэа – DailyMotion.
Нягледзячы на тое, гэта гісторыя, так як і блог “Катаванне ў Егіпце”
паказвае, як можна выкарыстоўваць Інтэрнет
і як сродак для таго, каб праводзіць следства над злоўжываннямі ўлады,
і дзеля распаўсюджвання і шырэння праўды.
Разам з тым, як лічбавае абсталяванне робіцца больш танным і паўсюдным,
больш простым у карыстанні
павялічваюцца здольнасці здабываць, аналізаваць і дзяліцца інфармацыяй.
Спалучаючы новыя тэхналогіі з творчым мысленнем,
супольнасці і актывісты могуць пераўтварыць інфармацыю
ў магутныя дзеянні, якія абараняюць і прасоўваюць правы чалавека.
Калектыў Тактычных тэхналогій працаваў з праваабаронцамі
над спосабамі выкарыстання інфармацыі ў актывізме больш за 10 год.
У гэтым фільме мы сабралі гісторыі праваабаронцаў
і паказалі 10 тактык, якія могуць быць выкарыстаныя,
каб пераўтварыць інфармацыю ў сілу для пераменаў.
Калі вы захочаце выкарыстаць адну з гэтых тактык,
паспрабуйце ўжыць адзін з нашых дапаможнікаў,
які распавядзе вам як выкарыстоўваць розныя тэхнікі
і забяспечыць вас патрэбнымі праграмамі і інструментамі.
Потым, падумайце, як вы можаце задакументаваць вашыя ўласныя прыклады інфа-актывізму
і, калі вы зробіце гэта, распавядзіце нам,
каб мы маглі дзяліцца гэтымі гісторыямі з іншымі.
Век інфармацыі прыйшоў.
І з ім прыходзіць сіла для ўсіх нас,
каб рабіць перамены.
За абнаўленнем і матэрыяламі звяртайцеся да http://www.informationactivism.org